Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: свабода заўсёды павінна быць абароненай


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

1 сакавіка кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту выказала салідарнасьць з Украінай. Гэта адбылося пасьля напружанай размовы прэзыдэнта Ўкраіны ў Белым доме ў ЗША.

Сьвятлана Ціханоўская ў сваім твітэры адзначыла, што «свабоду трэба бараніць заўсёды — і ў Беларусі, і ва Ўкраіне, і паўсюль яна пад пагрозай».

Яна засудзіла агрэсію расейцаў супраць Украіны і адзначыла значэньне, якое нясе цяперашняя вайна для цывілізаванага сьвету.

«Вайна Расеі супраць Украіны — гэта вайна супраць самой свабоды. Гэта вайна супраць каштоўнасьцяў, якія ўсіх нас аб’ядноўваюць. Адважны народ Украіны змагаецца ня толькі за ўласную будучыню, але і за свабодную, мірную і бясьпечную Эўропу.

Беларусы на баку Ўкраіны» — запэўніла Ціханоўская.

Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наведаў Белы дом, дзе меў спрэчку з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і віцэ-прэзыдэнтам гэтай краіны Джэй Ды Вэнсам. Вэнс абвінаваціў Зяленскага ў «непавазе», пасьля чаго Трамп заявіў, што ўкраінскі прэзыдэнт «гуляе з Трэцяй сусьветнай вайной». Зяленскі ўказаў Вэнсу на неабазнанасьць ва ўкраінскіх справах, бо ва Ўкраіне той ня быў і судзіць пра становішча толькі па гісторыях у інстаграме.

Трамп заявіў Зяленскаму, што ён «ня мае добрых картаў», на што ўкраінскі прэзыдэнт адказаў, што прыляцеў у Вашынгтон ня ў карты гуляць.

Перамовы скончыліся датэрміновым ад’ездам Зяленскага на радзіму, а ўгоды засталіся непадпісанымі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG