Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў закон пра дамову аб гарантыях бясьпекі з Беларусьсю


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, які ратыфікуе дамову Расеі і Беларусі аб гарантыях бясьпекі ў рамках саюзнай дзяржавы дзьвюх краінаў.

Пра гэта паведамляе агенцтва РИА «Новости».

Згодна з дакумэнтам:

  • Беларусь і Расея разглядаюць узброены напад на ўдзельніка саюзнай дзяржавы як акт агрэсіі супраць аб’яднаньня ў цэлым;
  • Расейская ядзерная зброя можа быць ужытая ў адказ на выкарыстаньне супраць любога з бакоў ядзернай зброі або іншых відаў зброі масавага зьнішчэньня, а таксама ў выпадку агрэсіі з ужываньнем канвэнцыйнай зброі, якая стварае крытычную пагрозу сувэрэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасьці;
  • Для прадухіленьня актаў агрэсіі на тэрыторыі Беларусі могуць стварацца вайсковыя абʼекты і разьмяшчацца расейскія вайсковыя фармаваньні.

Дамова заключаецца на дзесяць гадоў з аўтаматычным працягам на наступныя дзесяцігадовыя пэрыяды і ўступае ў сілу з дня абмену ратыфікацыйнымі граматамі. Як адзначаў Пуцін, дакумэнт вызначае ўзаемныя саюзьніцкія абавязацельствы па забесьпячэньні абароны, абароны сувэрэнітэту, незалежнасьці і канстытуцыйнага ладу, цэласнасьці і недатыкальнасьці тэрыторыяў Расеі і Беларусі.

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ўжо ўхваліла дамову. Пасьля зацьвярджэньня дакумэнту Саветам Рэспублікі і падпісаньня Аляксандрам Лукашэнкам будзе завершаны працэс ратыфікацыі дамовы зь беларускага боку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG