Як сказана ў заяве карпарацыі, Teams прапануе тыя ж паслугі, што і Skype, ад перапіскі ў мэсэнджары да відэасувязі, і плюс да таго шэраг іншых: групавы сазвон, календары і стварэньне інтэрнэт-супольнасьцяў. На думку Microsoft, ён зручнейшы для працы, а ня толькі прыватнай узаемасувязі, і за два гады ад моманту запуску яго ўжо пасьпелі пазытыўна ацаніць мноства карыстальнікаў.
Microsoft абяцае ў бліжэйшыя дні выпусьціць інструкцыі для карыстальнікаў, якія дазволяць ім перайсьці са Skype на плятформу Teams, не страціўшы сваіх кантактаў. Пераход будзе бясплатны.
Тыя, хто не захоча пераходзіць у Teams, могуць экспартаваць і захаваць усе свае дадзеныя і перапіску са Skype.
Skype спыніць сваю працу 5 траўня 2025 году.
- Сэрвіс перапіскі, аўдыё-і відэазванкоў Skype быў запушчаны ў 2003 годзе. Яго стварылі праграмісты са Швэцыі, Даніі і Эстоніі. У 2011 годзе Microsoft набыла яго за 8,5 мільярда даляраў. На 2024 год колькасьць падпісчыкаў складала 300 мільёнаў чалавек. Аднак у апошнія некалькі гадоў Skype пачаў губляць папулярнасьць, саступаючы больш сучасным распрацоўкам.
Форум