Абвінавачанага грамадзяніна Беларусі пакаралі 20 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму, паведамілі ў прэс-службе суду.
Справа аб забойстве ў Маскве брытанскага прадусара разглядалася ў адкрытым судовым паседжаньні, піша «Люстэрка». Прызнаны вінаватым грамадзянін Беларусі ўжо адбывае 16-гадовы тэрмін за забойства сваёй сужыцелькі.
Прадусар Рыс быў забіты восеньню 1999 году, яго цела было знойдзена ў трохпакаёвай кватэры ў шматкватэрным доме на вуліцы Цьвярской у Маскве. Маскоўскімі праваахоўнымі органамі была заведзеная крымінальная справа па арт. 105 Крымінальнага кодэксу Расеі. Тады называўся шэраг вэрсій забойства прадусара-іншаземца, найбольш імавернай вэрсіяй называлася забойства на бытавой глебе.
У судзе адзін са сьведак расказаў, што беларус і брытанец пазнаёміліся ў бары, дзе зьбіраліся людзі, ў тым ліку і ЛГБТ, і пазьней прыехалі ў кватэру на Цьвярской. Калі ж замежнік пачаў прыставаць да дзяўчыны, мужчына нанёс яму множныя раненьні разьбітай бутэлькай, наносіў удары ўсім, што «траплялася пад руку».
У выраку гаворыцца, што грамадзянін Беларусі прызнаны вінаватым у забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасьцю (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК), яму прызначана пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін 20 гадоў з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.
Форум