Пра гэта паведамляе ВВС.
Да сьпявачкі далучацца нявеста ўладальніка Blue Origin Джэфа Бэзаса — Ларэн Санчэс, вядучая CBS Гейл Кінг, былая супрацоўніца NASA Аіша Боу, актывістка руху за грамадзянскія правы Аманда Нгуен і кінапрадусарка Кэрыян Флін.
Кампанія Blue Origin заявіла, што гэта першы касьмічны палёт у складзе выключна жаночага экіпажу з часоў адзіночнага палёту Валянціны Церашковай у 1963 годзе.
Blue Origin заявіла, што палёт адбудзецца ўвесну сёлета.
Палёт на ракеце New Shepard звычайна доўжыцца каля 11 хвілін. Карабель цалкам аўтаномны — гэта значыць, што ў ім няма пілётаў.
Ларэн Санчэс абвясьціла пра свой плян палёту з жаночым экіпажам на ракеце Blue Origin у 2023 годзе, сказаўшы, што кампанія «пракладае шлях для жанчын».
Сам Джэф Бэзас адправіўся ў першы пілятаваны палёт кампаніі ў 2021 годзе.
Форум