Пра гэта ў чацьвер паведамілі яе сям’я і габрэйская арганізацыя, якая забясьпечвае выдзяленьне кампэнсацый для тых, хто перажыў Галакост, піша «Голас Амэрыкі».
Калі яе мужа арыштавалі і адправілі ў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Бухэнвальд, Роза была на восьмым месяцы цяжарнасьці, расказала некамэрцыйная арганізацыя Claims Conference у паведамленьні аб яе сьмерці ў сацсетках.
Па дадзеных Claims Conference, жанчына памерла 24 студзеня. CNN паведамляе, што яна памерла ў доме састарэлых у Белмары, штат Нью-Ёрк.
Пасьля вызваленьня яе мужа сямʼя ўцякла з Брэслаў у Нямеччыне, а пасьля ў Шанхай, дадала арганізацыя Claims Conference, якая базуецца ў Нью-Ёрку.
«Яна была моцнай жанчынай, стойкай. Яна старалася атрымаць максымум з жудасных сытуацый», — заявіла ў сваёй заяве яе дачка Рэга Бэнікаса, якая таксама перажыла Галакост.
«Яна была вельмі памяркоўнай, вельмі разважнай. Не было нічога, што я магла б ёй прапанаваць, каб яна не дапамагла мне вырашыць — калі-небудзь — з самага дзяцінства», — дадала дачка памерлай.
Па дадзеных Claims Conference, каля 245 тысяч людзей, якія перажылі Галакост, усё яшчэ жывыя, і каля 14 тысяч зь іх жывуць у Нью-Ёрку.
Форум