Што будзе з будынкамі былой «Валадаркі», пакуль да канца няясна. Раней была інфармацыя, што на месцы СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага разьмесьціцца Нацыянальны гістарычны музэй, але прыкмет працаў на замку няма. Вядомы дасьледчык дасавецкага Менску прапануе зрабіць там іншы музэй.