Дата дня
8 лютага 1921 году ў вёcцы Глiнiшчы Xoйнiцкaгa paёну нарадзіўся Іван Мележ — беларускі пісьменьнік, драматург, публіцыст. Народны пісьменьнік Беларусі (1972), аўтар знакамітай трылёгіі «Палеская хроніка» («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, сьнежань»).
Дзень у гісторыі
1649 — падчас паўстаньня Багдана Хмяльніцкага войскі Яна Радзівіла адбілі першую спробу захапіць Мазыр.
1724 — заснаваная Расейская акадэмія навук.
1943 — ліквідацыя Слуцкага гета.
У гэты дзень нарадзіліся
1810 — Іван Хруцкі, мастак, заснавальнік жанру акадэмічнага натурморту (рэчавіду) у беларускім жывапісе.
1828 — Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік, заснавальнік жанру навуковай фантастыкі.
1834 — Дзьмітры Мендзялееў, расейскі хімік.
1886 — Васіль Дружчыц, беларускі гісторык.
1893 — Антон Неманцэвіч, сьвятар, уніяцкі экзарх, ахвяра нацызму.
1914 — Валянцін Таўлай, беларускі паэт, літаратуразнаўца, заходнебеларускі дзеяч.
1929 — Леанід Лыч, беларускі гісторык.
1947 — Міхась Кенька, літаратуразнаўца і перакладнік.
1949 — Сяргей Гаек, кіраўнік грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі.
У памяці
1587 — Марыя Ст'юарт, каралева Шатляндыі (пакараная сьмерцю).
1909 — Мечыслаў Карловіч, польскі кампазытар і дырыжор, родам зь Вішнева на Смаргоншчыне.
1921 — Пётра Крапоткін, расейскі рэвалюцыянэр, тэарэтык анархізму.
1938 — Мікалай Гуткоўскі, юрыст, распрацоўнік праўнай тэрміналёгіі (расстраляны НКВД).