У гэты дзень
1837 — Чыкага, што ў штаце Ілінойс, атрымаў статус гораду.
1917 — загадам цывільнага камэнданта Менску быў створаны гарадзкі аддзел Усерасейскага земскага саюзу па ахове парадку. Афіцыйна лічыцца, што з гэтай даты пачала свой адлік гісторыя беларускай міліцыі. Але на той момант ні беларускай міліцыі, ні беларускай дзяржавы яшчэ не было — Беларуская Народная Рэспубліка зьявілася праз год, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь — праз два гады. На момант фармаваньня гарадзкога аддзелу Усерасейскага земскага саюзу па ахове парадку беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расейскай імпэрыі, якая вяла баявыя дзеяньні ў Першай сусьветнай вайне.
1956 — у Беластоку пачала выходзіць газэта «Ніва» — тыднёвік беларусаў у Польшчы.
1990 — адбыўся першы тур выбараў у Вярхоўны Савет БССР XII скліканьня.
2019 — улады зьнесьлі ў Курапатах 70 крыжоў. Знос праводзіўся пад аховай міліцыі. На тэрыторыі мэмарыялу затрымалі 15 чалавек. У народзе падзею назвалі крыжаломам.
У гэты дзень нарадзіліся
1634 — Казімер Лышчынскі, філёзаф-матэрыяліст родам з-пад Берасьця, пэдагог і грамадзкі дзеяч. За «Трактат пра неіснаваньне Бога» пакараны сьмерцю.
1678 — Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар.
1782 — Казімер Ельскі, скульптар, архітэктар і мастак.
1872 — Казiмiр Петрусевiч, адвакат, удзельнік І зьезду РСДРП. У якасьці абаронцы браў удзел працэсе над Якубам Коласам у Менску. У Вільні выступаў на працэсах Беларускай грамады, Максіма Танка, Саюзу моладзі.
1890 — Вінцук Адважны, уніяцкі сьвятар, пісьменьнік і паэт, вязень ГУЛАГу.
1897 — Васіль Шаранговіч, кіраўнік БССР (1937).
1911 — Васіль Стома, пісьменьнік-мэмуарыст у эміграцыі.
1924 — Аляксандар Коршунаў, літаратуразнаўца, гісторык сярэднявечнай беларускай літаратуры.
1927 — Міхал Дубянецкі, кнігавыдавец і перакладчык, адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі» і БНФ «Адраджэньне».
1949 — Валянцін Собаль, археоляг.
1954 — Барыс Маісееў, танцоўшчык і поп-выканаўца.
1958 — Лявон Баршчэўскі, беларускі філёляг, перакладнік, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII скліканьня.
1959 — Сяргей Гардун, праваслаўны сьвятар, багаслоў, адстойваў набажэнствы па-беларуску.
1960 — Тацяна Зіненка, паэтка.
У памяці
1484 — Казімір, княжыч, сьвяты апякун ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
1687 — Якуб Суша, генэрал ордэну базылян, тэоляг, пісьменьнік.
1812 — Яўхім Храптовіч, дзяржаўны, гаспадарчы, навуковы і культурны дзеяч ВКЛ, апошні канцлер ВКЛ.
1852 — Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік украінскага паходжаньня.
1892 — Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.
1976 — Нiна Вайтовiч, мовазнаўца.
2005 — Карлас Шэрман, беларускі літаратар і праваабаронца.
2022 — Аляксандар Тамковіч, літаратар і журналіст.
2023 — Канстанцін Скуратовіч, журналіст, філёзаф і сацыёляг.