Таксама ўказам прадугледжана стварэньне сталай экспазыцыі музэю, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Музэю прысвоілі статус Усебеларускай моладзевай будоўлі.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) ва ўзаемадзеяньні з аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам павінны забясьпечыць удзел у будаўніцтве маладых людзей ва ўзросьце да 31 году, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў, якія «выказалі жаданьне ажыцьцяўляць працоўную дзейнасьць», гаворыцца ва ўказе. Таксама БРСМ і выканкамы павінны стварыць умовы для разьмяшчэньня, харчаваньня і забесьпячэньня транспартам удзельнікаў будоўлі.
«Рэалізацыя ўказу будзе садзейнічаць фармаваньню ў беларусаў пачуцьця гонару за сваю краіну і датычнасьці да яе гісторыі, культурнай і духоўнай спадчыны», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Лукашэнкі.
- 6 верасьня 2024 году Лукашэнка расказаў пра новы гістарычны музэй, які мае зьявіцца ў Менску. Паведамлялася, што будынак музэю, на задумку ўладаў, павінны разьмясьціць у Цэнтральным раёне сталіцы, паміж праспэктам Пераможцаў, вуліцай Арлоўскай і ракой Сьвіслаччу. Раней на гэтым месцы быў сталічны парк «Дрымлэнд». Новаму комплексу зьбіраюцца даць назву «Парк народнага адзінства».
- Сярод варыянтаў разглядалі магчымасьць пераезду Нацыянальнага гістарычнага музэю ў Пішчалаўскі замак на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе да нядаўняга часу разьмяшчаўся сьледчы ізалятар № 1, але пазьней сталічныя ўлады адмовіліся ад гэтай ідэі.
- 25 чэрвеня 2024 году Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі кітайскіх ВНУ казаў аб прапанове пабудаваць «яшчэ адзін знакавы для сталіцы і ўсёй Беларусі аб’ект» з удзелам кітайскіх спэцыялістаў: «Мы з вамі хочам дамовіцца, каб вы нам дапамаглі, асабліва пры плянаваньні архітэктуры, пабудаваць падобны да кітайскага музэй гісторыі Беларусі», — заявіў ён.
- Гістарычны музэй у Менску як мінімум двойчы думалі пераносіць. Сьпярша ў будынак на вуліцы Фрунзэ, які ўрэшце забраў сабе Сьледчы камітэт. Пасьля новы будынак музэю хацелі ўзьвесьці на праспэкце Пераможцаў, насупраць музэю вайны. Як тлумачыў Свабодзе спэцыяліст, новы будынак музэю неабходны, бо будынак на вуліцы Карла Маркса, дзе цяпер знаходзіцца Нацыянальны гістарычны музэй, «малы і ня вельмі зручны, ён патрабуе рамонту».
Форум