Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 115 гадоў таму адбылася першая Беларуская вечарынка ў Вільні, дзень памяці Кляўдуша Дуж-Душэўскага


Кляўдуш Дуж-Душэўскі.
Кляўдуш Дуж-Душэўскі.

Падзеі 25 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэта дзень у гісторыі

1571 — Перабродзьдзе (колішняе места, цяпер вёска ў Мёрскім раёне) атрымала магдэбурскае права. Надаў вялікі князь літоўскі і польскі кароль Жыгімонт Аўгуст.

1910 — Першая Беларуская вечарынка ў Вільні (стары стыль 12 лютага). Ставілі п'есу Марка Крапіўніцкага «Па рэвізіі», хор пад кіраўніцтвам Рагоўскага сьпяваў песьню на словы Янкі Купалы «А хто там ідзе?», выступала танцавальная група Ігната Буйніцкага.

1918 — створанае Менскае беларускае прадстаўніцтва — палітычнае аб’яднаньне беларускіх партыяў і групаў лібэральнай і правацэнтрысцкай арыентацыі ў 1918 — пачатку 1919 году.

1921 — савецкія войскі занялі Тбілісі. У Грузіі гэты дзень лічаць Днём савецкай акупацыі.

1956 — на закрытым пасяджэньні XX зьезду КПСС генэральны сакратар кампартыі Мікіта Хрушчоў выступіў з дакладам пра культ асобы Ёсіфа Сталіна. Гэты даклад паклаў пачатак працэсу дэсталінізацыі ў СССР.

Выступ Мікіты Хрушчова на ХХ зьезьдзе КПСС
Выступ Мікіты Хрушчова на ХХ зьезьдзе КПСС

1990 — у Менску мітынг БНФ дамогся наўпроставага этэру на БТ.

2010 — у Менску ў гатэлі Crowne Plaza прайшла прэзэнтацыя грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Яе заснавальнікамі выступілі паэт Уладзімер Някляеў, прафэсар Генадзь Грушавы, праваабаронца Тацьцяна Процька, паэты Генадзь Бураўкін і Рыгор Барадулін, літаратуразнаўца Аляксандар Фядута.

2021 — суд Берасьцейскай вобласьці прызнаў вінаватым забітага спэцназаўцам Генадзя Шутава, а ягонага сябра Аляксандра Кардзюкова асудзіў на 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

У гэты дзень нарадзіліся

1778 — Хасэ дэ Сан Марцін, кіраўнік вайны за незалежнасьць гішпанскіх калёній у Паўднёвай Амэрыцы.

1871Леся Ўкраінка, украінская паэтка і пісьменьніца.

Леся Ўкраінка
Леся Ўкраінка

1875 Рыгор Міранскі, службовец пажарнай аховы, адзін зь першых фотарэпартэраў Менску і піянэраў беларускай мастацкай фатаграфіі.

1879Гасан Канапацкі, беларускі вайсковец, дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху.

1906Павал Каруза, беларускі фальклярыст, кампазытар, грамадзка-палітычны дзеяч.

1909Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадзкі і культурны дзеяч.

1943Джордж Гарысан, ангельскі музыка, удзельнік гурту The Beatles.

Рынга Стар, Пол Макартні, Джордж Гарысан і Джон Ленан. 9 жніўня 1969
Рынга Стар, Пол Макартні, Джордж Гарысан і Джон Ленан. 9 жніўня 1969

1947 году — Яўген Шатохін, беларускі мастак і грамадзкі дзеяч. Ён быў сябрам праўленьня Беларускага саюзу мастакоў і ўваходзіў у мастацкую суполку «Пагоня».

1957 Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.

У памяці

1959 Кляўдуш Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзеяч. Распрацаваў эскіз сьцяга БНР.

Кляўдуш Дуж-Душэўскі. Здымак з фондаў БДАМЛМ
Кляўдуш Дуж-Душэўскі. Здымак з фондаў БДАМЛМ

1960Уладзіслава Луцэвіч, жонка Янкі Купалы і стваральніца яго музэю.

Уладзіслава Луцэвіч і Янка Купала, 1916
Уладзіслава Луцэвіч і Янка Купала, 1916

1997 Юрась Герасіменка-Жызьнеўскі, мастак.

2010Эдуард Дубянецкі, гісторык, культуроляг, паэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG