Пакуль у Беларусі больш за 40 журналістаў сядзяць у турмах, Лукашэнка сабраў у нядзелю практычна ж столькі замежных журналістаў і сваіх прапагандыстаў, каб больш за чатыры гадзіны адказваць на іх пытаньні. Абяцаў, што будзе адказваць шчыра і амаль не хлусіць.
Палітычная кампанія пад назвай «прэзыдэнцкія выбары» скончылася. Што чакае Беларусь далей? Наколькі можа зьмяніцца палітыка Лукашэнкі пасьля прадказальнай «перамогі» 26 студзеня 2025 году?
Падводны кабэль перадачы дадзеных паміж Латвіяй і Швэцыяй быў пашкоджаны раніцай 26 студзеня.
Марына Кіявец, якая адна выхоўвае ў Польшчы трох сыноў, расказала Свабодзе, як возіць машыны на вайну ва Ўкраіну і як падчас адной з такіх паездак трапіла ў аварыю і разьбіла аўтамабіль.
Права на аборт ці забарона абортаў. Масавыя адмовы ад абортаў у прыватных клініках Расеі. Пры чым тут Беларусь, дзе працягваецца шматгадовы трэнд на зьніжэньне абортаў?
28 студзеня ў Ляхавічах павінны былі судзіць намесьніцу дырэктара гімназіі Тацяну Крапіневіч. Прычынай справы стала «онлайн-пікетаваньне» і даносы Вольгі Бондаравай. Перад самым судом настаўніца выехала з краіны. Расказваем пра крутыя павароты ў яе лёсе.
Чым адрозьніваюцца электаральныя стратэгіі беларускай і расейскай уладаў? Чаму ЦВК налічыў Лукашэнку менавіта 86,82% галасоў? На чым грунтуюцца прагнозы, паводле якіх на працягу 10 гадоў Беларусь будзе анэксаваная Расеяй?
Што зьмянілася, зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмы раз абвясьціла прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнку? Ці вызваляць палітвязьняў? Ці зьменшацца рэпрэсіі? Ці справіўся ўрэшце Лукашэнка з траўмай 2020 году?
Цяпер Максім знаходзіцца ў статусе падазраванага ў прапагандзе нацызму. Да таго ж яму трэба заплаціць штраф у 2 тысячы злотых за маляваньне на гістарычным будынку.
Пра свой досьвед удзелу ў вызваленьні палітвязьняў у праграме «ПіК Свабоды» расказаў Аляксандар Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай.
Жыцьцё вязьняў «зь нізкім сацыяльным статусам» застаецца адной з найбольш закрытых тэмаў у беларускім грамадзтве.
Свабода пагаварыла з падляскай сьпявачкай Нікай Юрчук, якая зьбіраецца на «Эўравізію» зь песьняй «па-своему», пра хэйт за мову, песьню пра вёску і завушніцы ў форме літары «Ў».
Свабода змагла ідэнтыфікаваць вызваленую амэрыканскую і, як выявілася, беларускую грамадзянку Анастасію Нюфэр і даведалася падрабязнасьці пра яе.
У асноўны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 26 студзеня раёнка «Лоеўскі край» у сваім тэлеграм-канале апублікавала здымкі з двух розных выбарчых участкаў. У абодва рэпартажы на фота ля скрыняў трапіла адна і тая ж жанчына.
Палітоляг Пётра Рудкоўскі аналізуе вынікі прэзыдэнцкай кампаніі і заяўляе, што тэма транзыту ўлады ў Беларусі застаецца актуальнай.
Прэзыдэнцкія выбары 2025 году ў Беларусі не былі ані свабоднымі, ані справядлівымі.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Свабода ў нядзелю вяла жывы эфір, прысьвечаны выбарам у Беларусі, якія сусьветная супольнасьць ня лічыць дэмакратычнымі. Эфір на ютуб-канале Свабода Premium працягваўся 2,5 гадзіны.
Публікацыі разьмясьціла выданьне «Лоеўскі край». У подпісах да фота сьцьвярджаецца, што людзі на іх галасуюць на выбарах прэзыдэнта 26 студзеня 2025 году.
Лукашэнка больш не абяцае беларусам, што неўзабаве сыдзе. Але і гэтыя выбары, і абвешчаная ім «пяцігодка якасьці» могуць стаць для яго апошнімі.
Па зьвестках «Кібэрпартызанаў», беларускія ўлады разглядаюць чарговае скарачэньне сацыяльных гарантый, гэта тычыцца дапамогі на дзяцей і пэнсій. Расказваем, навошта гэта ім і пры чым тут стан эканомікі.
У Беларусі 21 студзеня пачалося датэрміновае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Паглядзелі, чым на ўчасткі завабліваюць «розныя катэгорыі грамадзян».
Мэдыяэкспэртка, дасьледчыца прапаганды Ірына Сідорская аналізуе асноўныя наратывы дзяржаўных прапагандыстаў падчас выбарчай кампаніі, якая завяршаецца.
За амаль 35 гадоў незалежнасьці ў Беларусі было 7 старшыняў Цэнтравыбаркаму. Прозьвішчы Ганчара і Ярмошынай больш-менш вядомыя, але кіравалі галоўнай выбарчай структурай Беларусі ня толькі яны.
Пакуль што мэта выдаткаў на абарону для краін NATO складае 2% ад ВУП, і гэта большая частка сяброў зрабіла ці перасягнула ў 2024 годзе.
Адзінаццацігадовай Касіі з Мазыра сабралі амаль 11 тысяч эўра, каб яна ня страціла зрок. Бацька дзяўчынкі Яўген Брыцько расказаў Свабодзе, як прайшлі апэрацыі ў Ізраілі.
У лістападзе 2024 году Свабода распачала праект «Беларусь пасьля 26 студзеня». Ужо тады было зразумела, што сёлетнія прэзыдэнцкія выбары ня будуць ані свабоднымі, ані дэмакратычнымі, і што іх вынік перадвызначаны: выбары стануць рытуалам перапрызначэньня Аляксандра Лукашэнкі.
Арганізацыя былых сілавікоў BelPol у сваім новым расьсьледаваньні расказала, якія беларускія прадпрыемствы працуюць на вайсковыя патрэбы Расеі. Расказваем, як вайна агулам паўплывала на беларускую прамысловасьць.
Што азначае для беларусаў прыпыненьне замежнага фінансаваньня ад ЗША? Як дэмакратычныя сілы плянуюць будаваць адносіны з новай амэрыканскай адміністрацыяй? Што зьменіцца для беларусаў пасьля 26 студзеня?
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе магчымую рэакцыю розных краінаў на вынікі прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі і тлумачыць, чаму Менску не ўдалося пазытыўна ўразіць Захад.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што хоча як мага хутчэй скончыць вайну ва Ўкраіне, але яго імкненьне да міру павялічвае магчымасьць заключэньня пагадненьня, якое пакіне Кіеў без дапамогі.
Беларускія ўлады ганарацца бясплатнай адукацыяй у школах. Але штогод з бацькоў зьбіраюць грошы на туалетную паперу, жалюзі, фільтры для вады, на рамонт клясы і школы. Што пра гэта думаюць бацькі?
Галоўны сэнс выбараў, як яго бачыць улада, палягае ў пераадоленьні «сындрому 2020 году». Яна імкнецца даказаць, што тыя выбары былі нейкай анамаліяй, недарэчнасьцю, а цяпер усё вяртаецца ў норму.
Больш за 90 000 чалавек — залішняя сьмяротнасьць у Беларусі падчас пандэміі COVID-19, прыблізна столькі жыцьцяў забраў каранавірус у 2020−2022 гадах — такія лічбы апублікавалі «Кібэрпартызаны». Пагаварылі з экспэртамі, наколькі гэта рэальна.
За плякат «Не — вайне з Украінай» Ксенію Каменку адлічылі з горадзенскага ўнівэрсытэту. Пасьля ціску на яе і бацькоў дзяўчына была вымушана эміграваць у Польшчу. Цяпер апынулася ў цяжкай сытуацыі і просіць падтрымкі. Расказваем гісторыю Ксеніі.
Шматдзетная маці расказала, як займаецца боксам з супернікамі-мужчынамі, пра разьбіты нос і майку з Марыяй Калесьнікавай на спаборніцтвах.
Дональд Трамп стане першым прэзыдэнтам ЗША за больш чым стагодзьдзе, які запрасіў замежных лідараў на цырымонію прысягі.
У турэмных «інтэрвію» з палітвязьнямі, паказаных на мінулым тыдні на дзяржаўнай тэлевізіі, у завершаным выглядзе паўстае сутнасьць таго, што называюць лукашызмам. Гэта псыхапатычны сындром.
Падчас 30-гадовага кіраваньня Лукашэнкі палітычныя пацяпленьні зьмяняліся замаразкамі і наадварот некалькі разоў. Дык чаму адліга немагчымая цяпер?
Архіўныя фатаграфіі фіксуюць цырымоніі прывядзеньня да прысягі прэзыдэнтаў ЗША ў Вашынгтоне на працягу апошніх 100 гадоў.
У жніўні 2020 СМІ абляцеў здымак 19-гадовай Марыі Зайцавай, цяжка параненай на пратэстах у Менску. 17 студзеня 2025 году яна загінула ва Ўкраіне, на Пакроўскім кірунку. Свабода пагутарыла з камандзірам мэдычнай часткі, дзе пачынала вайсковую службу беларуска.
Гутарка пра сытуацыю ў нацыянальнай літаратуры і ролю літаратурных крытыкаў зь літаратурнай аглядальніцай інтэрнэт-часопісу Taubin Верай Бейкі.
У жніўні 2020 году Марыі было 19 гадоў. Яна доўга аднаўлялася пасьля атрыманага на пратэстах раненьня. Пасьля 24 лютага 2022 спачатку дапамагала ўкраінскім уцекачам як валянтэрка, пасьля паехала ваяваць сама. 17 студзеня Марыя загінула, выконваючы баявое заданьне на фронце
Гістарычныя траўмы колішніх імпэрый не загойваюцца даўжэй, чым многім здаецца.
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук адказвае на пытаньне, ці варта чакаць абвалу расейскай эканомікі, і расказвае пра старую-новую «ідэю-фікс» беларускіх эканамічных чыноўнікаў.
Філятэліст з 40-гадовым стажам паказаў Свабодзе сваю калекцыю і расказаў пра самыя цікавыя беларускія маркі.
Свабода атрымала эксклюзіўныя спадарожнікавыя здымкі і прааналізавала іх з вайсковымі экспэртамі.
Загрузіць яшчэ