Падзеі 15 кастрычніка ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Лукашэнка асудзіў акцыі пратэсту ў Францыі і фактычна падтрымаў дзейнасьць францускіх уладаў, бо, паводле ягоных уяўленьняў, любая ўлада — па вызначэньні зьява сакральная. І таму замах на яе — гэта блюзьнерства.
Каго з апазыцыйных палітыкаў Сяргей Ціханоўскі прапануе аб’яднаць у адну структуру і чаму экспэрт сумняваецца, што гэта атрымаецца? Starlink абмяжоўвае хуткасьць сувязі для ўкраінскіх вайскоўцаў. Што адбываецца з амэрыканскай падтрымкай Украіны?
Экспэрт у лічбавай бясьпецы Мікалай Кванталіяні пракамэнтаваў Свабодзе, як можа разьвівацца сытуацыя для карыстальнікаў сэрвісаў «Яндэксу» у Беларусі. А менскі таксіст расказаў, што зараз адбываецца ў гэтай сфэры.
Новая стратэгія NATO паказвае, што ў выпадку вайны з Расеяй цэлямі ўдараў могуць стаць і вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Беларусі. Нягледзячы на міралюбную рыторыку Лукашэнкі, ягоны вайсковы хаўрус з Масквой стварае для краіны ўсё большыя рызыкі.
Чаму ў выпадку нападу Расеі на NATO пад ударам можа апынуцца Беларусь? Як палітыка Лукашэнкі ставіць краіну пад пагрозу — у ацэнках экспэртаў і палітыкаў.
У Варшаве паказалі дакумэнтальны фільм «Бяляцкі / Нязломны» (Bialiatski / Unbroken) — пра ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году, кіраўніка «Вясны», праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Ён адказаў на пытаньні гледачоў і паабяцаў праз год выдаць новую кнігу.
Мы расказваем пра галоўныя падзеі 12 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
У пятай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам, якім пеклам становіцца жыцьцё ў Беларусі па вызваленьні былых палітвязьняў і як яны вымушана ўцякаюць з краіны.
Ці можа Сяргей Ціханоўскі разам з крытыкамі сваёй жонкі, лідэркі дэмсілаў стварыць новую плынь апазыцыі? Што стаіць за пагрозамі палітычнаму аглядальніку інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандру Класкоўсаму. Пра гэта пагутарылі ў «ПіКу Свабоды» з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.
Чаму міграцыйны ціск зь Беларусі скіраваны на Латвію і ці пагражае гэта большым канфліктам? Валер Карбалевіч тлумачыць ролю Расеі, сувязь з кантактамі Менску і Варшавы ды транзытам калію празь Літву. А таксама — навошта Лукашэнку саміты СНД і чаму не адбылася ягоная сустрэча з Пуціным.
Анастасія марыла жыць каля гор, а ў адпачынкі езьдзіла туды, дзе можна падняцца на вяршыню. Нечакана горы сталі ейным лекам і спосабам спраўляцца з адчаем, калі ў яе выявілі цяжкую хваробу.
Што можа зьмяніць ляўрэат нобэлеўскай прэміі міра? Ці можа Ціханоўскі разам з крытыкамі сваёй жонкі стварыць новую плынь апазыцыі? Як знакаміты францускі пісьменьнік зрэагаваў на забарону ў Беларусі сваёй кнігі пра Рамана Пратасевіча? Ці могуць расейскія турысты завезьці чуму ў Беларусь?
У Купалаўскім тэатры паказалі прэм’еру новага тэатральнага сэзону — «Сэрца на далоні» паводле раману Івана Шамякіна, напісанага ў пачатку 1960-х. Мы запыталіся ў былога «купалаўца» і галоўнага рэжысэра РТБД Аляксандра Гарцуева, наколькі гэта сучасна і актуальна.
Лукашэнка ня раз запрашаў папу Рымскага ў Беларусь, але ніводзін пантыфік за гады незалежнасьці так і не прыехаў. Чаму гэтыя запрашэньні застаюцца бяз выніку і якую ролю ў гэтым адыгрывае Маскоўскі патрыярхат?
Дасьледчы цэнтар BIPART апублікаваў дасьледаваньне, прысьвечанае міжрэгіянальным кантактам паміж Беларусьсю і Расеяй. Яго аўтары прааналізавалі больш за 150 сустрэчаў, якія прайшлі ў пэрыяд з 2018 па 2026 год.
У Музэі Вольнай Беларусі ў Варшаве 8 і 9 кастрычніка адбудзецца першая Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Пасьля татарытарызму: музэй, памяць і беларуская пэрспэктыва». Падрабязьней пра яе расказвае дырэктарка музэю Натальля Задзяркоўская.
Рэзка абвастраецца сытуацыя на мяжы Беларусі з Латвіяй. Міграцыйны ціск зь беларускага боку набыў новыя формы і цяпер суправаджаецца дзеяньнямі ўзброеных людзей. На тле напружанасьці ва Ўсходняй Эўропе такія інцыдэнты павялічваюць рызыку ўзброенага сутыкненьня і далейшай эскаляцыі паміж дзяржавамі.
Пасьля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы МУС Латвіі прапанаваў дазволіць памежнікам прымяняць зброю для абароны мяжы ад агрэсіўных мігрантаў ці дывэрсантаў. Эўразьвяз выключыў зь беларускага санкцыйнага сьпісу расейскага бізнэсоўца Гуцэрыева і беларускага прадпрымальніка Шаўцова.
Машыны на фота падобныя да поўнапрывадных грузавікоў МАЗ-5316 4×4. Раней пра іх закупку ў Беларусі пісалі інданэзійскія СМІ.
У замежнай палітыцы Беларусі назіраюцца дзьве супрацьлеглыя тэндэнцыі. Афіцыйны Менск настойліва запэўнівае Расею ў абсалютнай вернасьці і адначасова падае сыгналы Захаду аб сваёй гатоўнасьці да размарожваньня дачыненьняў.
10 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Беларусь застаецца адзінай краінай ў Эўропе, дзе караюць сьмерцю, нягледзячы на магчымыя судовыя памылкі і незваротнасьць такога пакараньня.
У чацьвертай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам у дэталях, як 13 сьнежня 2025 году беларускіх палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну і як адбывалася вызваленьне нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.
Галоўная пагроза для беларускай незалежнасьці — не Лукашэнка, а слабасьць Беларусі ў адносінах з Расеяй, лічыць былы кіраўнік Агенцтва выведкі Польшчы, палкоўнік Пётар Краўчык.
10 верасьня Лукашэнка выказаўся пра рэкляму онлайн-казіно і згадаў, што «велізарныя грашышчы сыходзяць за межы дзяржавы». Мы паглядзелі, што там за рэклама і кім з гульцоў рынку ён абурыўся.
Аўтары гульняў 1,000,000 Potatoes і Potato Please амаль адначасова анансавалі гульні, дзе трэба абіраць ад лупін бульбу. Цяпер студыі высьвятляюць, да каго перш прыйшла гэтая ідэя. Расказваем таксама, якія наагул ёсьць гульні пра бульбу.
У пятнічным «ПіКу Свабоды» мы падводзім вынікі тыдня.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разьбірае, што адбываецца з Лукашэнкам і ягонай палітыкай адносна Захаду.
Беларус Генадзь Смаляк, якога блізкія згубілі ўлетку ля Барсэлёны, расказаў Свабодзе пра свае блуканьні, дапамогу людзям, будызм і кнігу, якую ён піша.
Указ Аляксандра Лукашэнкі дазволіў забудаваць былыя каталіцкія могілкі на Залатой Горцы ў цэнтры Менску дзеля новага комплексу Акадэміі нацыянальнай бясьпекі (АНБ) пры КДБ. Будаўніцтва дазволілі ў абыход некалькіх нормаў заканадаўства, а інфармацыю пра аб’ект абмежавалі.
Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе назвала Джона Коўла «выратавальнікам беларусаў». Што зьмянілася ў Беларусі з 1 кастрычніка? «Невялікая адліга» зь Беларусьсю — што мае на ўвазе міністар замежных справаў Польшчы? Што стаіць за заявамі Масквы пра перамовы Беларусі і ЗША?
У інтэрвію Свабодзе Марыя Калесьнікава назвала спэцпасланьніка ЗША Джона Коўла «выратавальнікам беларусаў», падала сваё бачаньне таго, як можна вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама расказала, што стане вынікам яе вучобы ў ЗША.
У жніўні толькі траціна (35%) заяўнікаў зь Беларусі атрымала міжнародную абарону ў Польшчы. Што рабіць, куды зьвяртацца, атрымаўшы адмову?
Міністэрства фінансаў ЗША 30 верасьня 2026 году выключыла з свайго санкцыйнага сьпісу беларуску Тацьцяну Пратаповіч, дырэктарку кіпрскай Centuronic Ltd. Пратаповіч была ў сьпісе зь вясны 2024-га.
Рэтрансьлятары ў Беларусі дапамагаюць расейскім дронам атакаваць Украіну. Якім можа быць адказ Кіева? Трамп вылучыў Коўла на пасаду спэцпрадстаўніка ў справах закладнікаў. Што гэта можа значыць для беларускіх палітвязьняў? Антылукашэнкаўскі банэр на матчы Фінляндыя — Беларусь.
За восем месяцаў 2026 году ў іміграцыйныя турмы ЗША трапілі ня менш як 89 беларусаў. Адна зь іх — 33-гадовая Кацярына Бартко, якая раней перажыла рак. Яна правяла пад вартай 106 дзён, чатыры разы трапляла ў шпіталь і кажа, што пэўны час не атрымлівала неабходных лекаў.
Амбасада Італіі ў Беларусі спыніла выдачу візаў у парадку «жывой чаргі», але працягвае працаваць з турыстычнымі агенцтвамі. У чым прычына? Дзе яшчэ можна атрымаць шэнгенскую візу і на якіх умовах?
Трэцяя частка другога сэзону падкаст-сэрыялу Свабоды «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная ўчынку Міколы Статкевіча, які 11 верасьня мінулага году зламаў сцэнар уладаў, калі адмовіўся пакінуць Беларусь. Сёлета ў жніўні былому палітвязьню і палітыку Міколу Статкевічу споўнілася 70 гадоў.
Расейскія рэактыўныя дроны атакуюць Кіеў з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі. Як зрэагуе Зяленскі на парушэньне ўльтыматуму Лукашэнкам? Чаму сышоў у адстаўку дыплямат Андрэй Дапкюнас?
Прызначэньне Паўла Муравейкі намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта азначае ўзмацненьне кантролю за сілавымі структурамі, найперш за войскам. Бо Лукашэнка не давярае свайму атачэньню, сілавікам. І гэты недавер імкнецца кампэнсаваць татальным кантролем.
У МУС Беларусі сацыяльную сетку Threads назвалі «пагрозай бясьпецы» і прыгразілі карыстальнікам адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьцю. Мы паглядзелі, што ж такога «небясьпечнага» там пішуць людзі.
Беларус Леў Міхееў пражыў у Грузіі пяць гадоў. Нечакана яго затрымалі грузінскія ўлады і сказалі выбіраць, у якую краіну яго вышлюць. Сярод варыянтаў была Беларусь, дзе Міхееў у вышуку. Леў абраў Армэнію. Але і там яго затрымалі.
У публічнай рыторыцы Міністэрства замежных спраў Беларусі дыпляматыя ўсё часьцей саступае месца ідэалёгіі і прапагандзе. Выступ Максіма Рыжанкова на Генасамблеі ААН стаў яскравай ілюстрацыяй гэтай тэндэнцыі.
Трэцяя частка другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная ўчынку Міколы Статкевіча, які зламаў сцэнар уладаў, калі адмовіўся пакінуць Беларусь пасьля вызваленьня, і стаў сымбалем нязломнасьці й ахвярнасьці.
5 гадоў таму ў перастрэлцы ў менскай кватэры загінулі двое 31-гадовых мужчын — супрацоўнік EPAM і афіцэр КДБ. Узгадваем гэтую гучную справу разам з праваабаронцай і адвакаткай, якая абараняла яе фігурантаў.
Паліталягіня, экспэртка дасьледчага цэнтру BIPART Тацяна Чуліцкая ў выніковым «ПіКу Свабоды» аналізавала пэрспэктывы зьмякчэньня санкцыяў супраць беларускага калію, пазыцыю Літвы і магчымыя ўмовы Эўразьвязу для афіцыйнага Менску.
Варшава і Вашынгтон набліжаюцца да падпісаньня пагадненьня, якое стане пачаткам будаўніцтва сталай вайсковай базы ЗША. Польшча зьбіраецца плаціць па 15 тысяч даляраў штогод за кожнага амэрыканскага вайскоўца на ейнай тэрыторыі.
У Нью-Ёрку з 22 па 28 верасьня праходзіць 81-я сэсія Генэральнай асамблеі ААН.
Загрузіць яшчэ