Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомельскім раёне праходзяць трохдзённыя вучэньні тэрабароны і інжынэрных войскаў


Сілы тэрытарыяльнай абароны Беларусі. Архіўнае фота
Сілы тэрытарыяльнай абароны Беларусі. Архіўнае фота

Тактычныя вучэньні зь сіламі тэрытарыяльнай абароны Гомельскага раёну праходзяць 28–30 студзеня.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, акрамя вайсковых частак і падразьдзяленьняў тэрытарыяльных войскаў у манэўрах удзельнічаюць інжынэрныя падразьдзяленьні Ўзброеных сіл.

Мэты вучэньняў, паводле ведамства, палягаюць у тым, каб «удасканаліць навыкі камандзіраў у кіраваньні падпарадкаванымі падразьдзяленьнямі тэрытарыяльных войскаў, а таксама навучыць асабовы склад гэтых падразьдзяленьняў выкананьню сваіх абавязкаў пры вырашэньні задач тэрытарыяльнай абароны ва ўзаемадзеяньні з вайсковымі часткамі Узброеных сіл».

Аб пачатку збораў вайсковаабавязаных тэрытарыяльных войскаў Гомельскага раёну стала вядома 8 студзеня.

На фоне збораў памежная служба Ўкраіны (Гомельскі раён мяжуе з Чарнігаўскай вобласьцю) не фіксавала якіх-небудзь пагроз — перамяшчэньня тэхнікі або людзей побач з мяжой.

Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў пэрыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэньні, трэнаваньні, зборы на фоне абвастрэньня адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Крэмль.

  • 23 кастрычніка 2024 на пасяджэньні супольнай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі зацьвердзілі задуму вучэньняў «Захад-2025», якія назвалі галоўнай падзеяй у супольнай падрыхтоўцы органаў вайсковага кіраваньня і войскаў у наступным годзе.
  • У 2022 годзе пасьля супольных вучэньняў «Саюзная рашучасьць», якія праходзілі ў Беларусі 10–20 лютага 2022 году, Расея пачала ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі.
  • Аляксандар Лукашэнка падтрымаў поўнамаштабнае расейскае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году, дазволіўшы выкарыстоўваць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў украінскіх гарадоў, ахвярамі чаго сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.
  • Улады Беларусі цягам усёй ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны пэрыядычна заяўляюць аб правакацыях, якія нібыта плянуюцца з украінскай, польскай ці літоўскай тэрыторыі.
  • Рэжым Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэньні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэньня вайны Расеі супраць Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG