Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, як менскі «Інтэграл» абыходзіць санкцыі, каб вырабляць мікрасхемы для расейскіх ракет


Менскае прадпрыемства «Інтэграл». Архіўнае фота
Менскае прадпрыемства «Інтэграл». Архіўнае фота

У чэрвені 2024 году ў Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны назвалі электронныя кампанэнты, якія вырабляюць у Беларусі на заводах «Інтэграл» (Менск), ААТ «Радыётэхніка» (Ашмяны Горадзенскай вобласьці) і «СКБ Захад» (Берасьце) для расейскай вайсковай тэхнікі.

Беларускае прадпрыемства «Інтэграл» у сакавіку 2022 году – чэрвені 2024-га паставіла ў Расею звыш 6 мільёнаў мікрасхем на суму больш як 130 мільёнаў эўра, якія расейскія прадпрыемствы выкарыстоўваюць для вытворчасьці ракет Р-37, Х-59М2А, С-300, Х-101 і «Іскандэр» — імі расейскія войскі абстрэльваюць мірныя гарады Ўкраіны.

Як адзначаецца ў матэрыяле Беларускага расьсьледніцкага цэнту, падрыхтаваным пры падтрымцы міжнароднага Цэнтру дасьледаваньня арганізаванай злачыннасьці і карупцыі OCCRP, «Інтэграл» забясьпэчыў 80% ад агульнага аб’ёму паставак беларускіх мікрасхем у Расею.

«З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне даходы „Інтэгралу“ вырасьлі шматкроць. У 2023 годзе чысты прыбытак прадпрыемства павялічыўся больш як у 11 разоў у параўнаньні 2022 годам — амаль да 150 мільёнаў беларускіх рублёў (прыблізна 50 мільёнаў даляраў у эквіваленце). Гэта ў 40 разоў больш за прыбытак „Інтэгралу“ у 2021-м. Зьвесткі за 2024 год у адкрытым доступе на момант публікацыі адсутнічалі», — адзначаецца ў расьсьледаваньні.

Журналісты высьветлілі, што Беларусь купляе кампанэнты для вытворчасьці ў Казахстане, а туды яны трапляюць зь нямецкіх прадпрыемстваў праз Польшчу і Турэччыну.

У прыватнасьці, такім чынам беларускае прадпрыемства набывае неабходныя для вытворчасьці саляную кіслату, газавыя рухавікі MWM 2032 і запчасткі да іх. Як адзначаюць экспэрты, такія пастаўкі небясьпечныя яшчэ і тым, што іх можна скапіяваць і аднавіць у працэсе рэінжынэрынгу. Іншыя заходнія кампанэнты, важныя для мікрасхем — аргонна-ённыя лазэры, паліравальныя суспэнзіі, паліравальныя кругі, дэталі, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці паўправаднікоў і мікраэлектронікі — зусім, як сьцьвярджаюць журналісты, ня ўключаныя ў санкцыйныя сьпісы ЗША і Эўразьвязу.

У чэрвені 2024 году ў Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны назвалі электронныя кампанэнты, якія вырабляюць у Беларусі на заводах «Інтэграл» (Менск), ААТ «Радыётэхніка» (Ашмяны Горадзенскай вобласьці) і «СКБ Захад» (Берасьце) для расейскай вайсковай тэхнікі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG