Кангрэс Злучаных Штатаў на адмысловым сумесным пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў і Сэнату 6 студзеня сэртыфікаваў вынікі выбараў прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта ЗША і канчаткова зацьвердзіў перамогу рэспубліканцаў Дональда Трампа і Джэймза Вэнса.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў у панядзелак, што ня бачыць «хуткага і лёгкага вырашэньня» канфлікту, зьвязанага з вайной паміж Украінай і Расеяй. Ён дадаў, што Эўропа павінная будзе даць Украіне гарантыі бясьпекі.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пракамэнтаваў адстаўку кіраўніка ўраду Канады Джасьціна Трудо ў сваёй сацыяльнай сетцы TRUTH
6 студзеня ў Вільні Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчу з дакладчыкамі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы па Беларусі — генэральным дакладчыкам Рышардам Пэтру і сытуацыйным дакладчыкам Эмануэлісам Зінгерысам.
Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо ў панядзелак абвясьціў, што пакідае пасаду лідэра Лібэральнай партыі Канады. Ён застанецца на пасадзе прэм’ер-міністра, пакуль ня вызначыцца кандыдатура, якая яго заменіць.
Музычны крытык Арцемій Троіцкі і заснавальнік The Moscow Times Дэрк Саўэр запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music, які будзе выдаваць музыку артыстаў, якія пакінулі Беларусь і Расею з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску. Якія гэта дае магчымасьці беларускім музыкам у выгнаньні?
Музычны крытык Арцемій Троіцкі і заснавальнік The Moscow Times Дэрк Саўэр запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music. Ён будзе выдаваць музыку артыстаў, якія пакінулі Беларусь і Расею з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску.
Музычны крытык Арцемій Троіцкі і заснавальнік The Moscow Times Дэрк Саўэр запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music, які будзе выдаваць музыку артыстаў, якія пакінулі Беларусь і Расею з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску. Якія беларускія выканаўцы будуць у гэтым праекце? Троіцкі ў эфіры “ПіК Свабоды”.
Прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандр ван дэр Белен даручыў лідэру правапапулісцкай Партыі свабоды Гербэрту Кіклю пачаць перамовы аб фармаваньні ўраду ў якасьці кандыдата на пасаду канцлера.
Як паведамляе агенцтва DELFI са спасылкай на Віленскую дыяцэзію рымска-каталіцкай царквы, каралеўскія і вялікакняскія каштоўнасьці былі схаваныя ў лёхах катэдры ў 1939 годзе.
На беларуска-польскай мяжы працуе ўсяго адзін пункт пропуску для легкавых аўтамабіляў: Берасьце — Тарэспаль. Чэргі на ім павялічваюцца, больш за 2000 машынаў маюць выехаць у Польшчу зь Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў трохгадзіннае інтэрвію аднаму з самых папулярных амэрыканскіх блогераў Лексу Фрыдману, зрабіўшы падчас яго шэраг крытычных заяў на адрас заходніх краін, якія аказваюць дапамогу Ўкраіне ў адбіцьці расейскай агрэсіі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію амэрыканскаму падкастэру Лексу Фрыдману заявіў, што ў першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Аляксандар Лукашэнка выбачаўся за ракеты, выпушчаныя з тэрыторыі Беларусі.
Праз масавыя рэпрэсіі правядзеньне свабодных і сумленных выбараў у Беларусі ўяўляецца немагчымым, зазначылі ў МЗС Нямеччыны.
Беларусы расказалі, як становішча іхных сем’яў прызнавалі сацыяльна небясьпечным і пагражалі забраць дзяцей за палітыку.
Кіраўнік Азэрбайджану паўтарыў абвінавачваньні ў бок Расеі і яшчэ раз запатрабаваў пакараць вінаватых.
Беларуская праваабаронца, супрацоўніца міжнароднай арганізацыі Human Constanta Наста Лойка 6 студзеня адзначае дзень народзінаў — ёй споўнілася 36 гадоў. Гэта ўжо трэці дзень народзінаў, які Наста Лойка праводзіць у няволі.
У 2024 годзе беларускія суды прызналі «экстрэмісцкімі» 1444 інфармацыйныя матэрыялы, што складае 40,5% ад усіх такіх рашэньняў з 2008 году.
Паводле прадстаўнікоў місіі МАГАТЭ, «інтэнсіўнасьць ваенных дзеяньняў у раёне найбуйнейшай у Эўропе АЭС вырасла».
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен даў вялікае інтэрвію выданьню The New York Times, у якім, сярод іншага, закрануў пытаньні вайны ва Ўкраіне і магчымасьці яе спыніць.
Незаконных мігрантаў за апошнія содні затрымалі толькі ў Польшчы.
Амэрыканскае выданьне Politico уключыла адхіленьне ад улады Аляксандра Лукашэнкі ў пералік падзей, якія ў 2025 годзе могуць выклікаць непрагназаваныя наступствы ў сьвеце.
Пра тое, што ён звольніўся з тэлеканалу, Сяргей Падсасонны напісаў у фэйсбуку, абвінаваціўшы цяперашняе кіраўніцтва «Белсату» ў прыніжэньнях калегі.
Прапанова абвесьціць 2025 год у Беларусі Годам беларускай мовы, якая летась прагучала ў найбліжэйшым атачэньні Лукашэнкі, у канчатковым выніку не атрымала ягонай падтрымкі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу паводле палітычных матываў.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) паведамілі, што ўкраінскія войскі 5 студзеня аднавілі свае контранаступальныя апэрацыі адразу на трох кірунках у Курскай вобласьці і змаглі прасунуцца.
Паводле высноваў праваабаронцаў, мінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два.
У першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Аляксандар Лукашэнка выбачаўся за ракеты, выпушчаныя з тэрыторыі Беларусі, пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі ў інтэрвію амэрыканскаму падкастэру Лексу Фрыдману
Падзеі 6 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзяржаўная памежная ахова Латвіі падала сваю статыстыку за год.
Былы намесьнік начальніка Генэральнага штабу ўзброеных сіл Армэніі арыштаваны па абвінавачаньні ў халатнасьці ў сувязі з вайной у Нагорным Карабаху 2020 году.
Украінскае войска пачало новы штурм у Курскай вобласьці, вынікае з заяваў украінскіх афіцыйных асоб і паведамленьняў некалькіх прарасейскіх Telegram-каналаў.
Сьнегапад і галалёдзіца ўнесьлі вялікія карэктывы ў працу дзясяткаў аэрапортаў па ўсёй Нямеччыне.
Лічбы ня сьведчаць пра заканчэньне мігранцкага крызісу, але даюць зразумець, што напруга моцна зьнізілася.
Сэпаратысцкі рэгіён Малдовы, які тры дзясяткі гадоў падтрымліваецца Расеяй, перажывае маразы з адключэньнямі электраэнэргіі.
Мэдыцына і навука пра чалавека ўвесь час мяняюцца, у сьвеце робяцца новыя адкрыцьці, лекары ўсё лепш і лепш разумеюць цела чалавека і яго фізіялёгію.
У фінале турніру беларуска прагуляла першую партыю, але перамагла ў дзвьюх наступных.
Гісторыя грошай у Вялікім Княстве Літоўскім, якую вывучае дапаможная гістарычная дысцыпліна нумізматыка, такая багатая і разнастайная, што можна зрабіць дзясятак тэстаў і ўсё роўна не ахапіць яе цалкам. Вось адзін з варыянтаў. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
Літаратурная крытыка — жанр, які практычна зьнік зь беларускіх выданьняў. Вядомыя аўтары перасталі з розных прычынаў гэтым займацца, а новыя на іхным месцы не зьявіліся. Выключэньнем стала зьяўленьне летась на старонках «Нашай нівы» тэкстаў Зосі Лугавой.
Падзеі 5 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
«Мы ня спынім патрабаваць поўнай адказнасьці».
Аэрапорт пахваліўся новымі авіярэйсамі 2024 году. Акрамя гэтага — сэртыфікатам «Халяль» і крамай мэрча «Першы».
У 2020 годзе Анатоль Трухановіч неадназначна паставіўся да рашэньня дачкі вылучацца ў прэзыдэнты. Тэлеграм-канал «Кулуары» пацікавіўся ў вядомага беларускага бізнэсоўца, аднаго зь першых беларускіх мільянэраў, што ён думае пра цяперашнюю сытуацыю.
На наступны дзень пасьля перамогі над камандай Лукашэнкі трэнэр даведаўся пра сваё звальненьне.
У заяве на адрас уладаў Літвы згадваюцца «акты вандалізму і праявы мовы варожасьці, скіраваныя супраць беларускай супольнасьці» ў Вільні ў 2024 годзе.
Фатаздымкі паказваюць хаду палітычнага крызісу ва Ўкраіне, які прыцягнуў увагу сьвету 20 гадоў таму.
«Гісторыя і сучасныя ўмовы паказалі, што наша супрацоўніцтва з Каралеўствам Данія не прывяло да стварэньня поўнай роўнасьці. Цяпер надышоў час для нашай краіны зрабіць наступны крок».
На пункце пропуску Мядзінінкай літоўскія памежнікі спынілі аўтамабіль, у салёне якога быў вымпел са сьцягам савецкіх дэсантнікаў, упрыгожаным чырвонай зоркай і георгіеўскай стужкай.
Урад увёў частковую забарону на аптовы гандаль і гандаль ураздроб піратэхнічнымі вырабамі.
Загрузіць яшчэ