Уладзімір Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся перад ім за расейскія ракеты, выпушчаныя па Ўкраіне зь беларускай тэрыторыі, і тлумачыў, што нічога ня можа зрабіць. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла, што ўладам Беларусі няма за што выбачацца.