Вядомая прарасейская актывістка Вольга Бондарава спрабавала дамагчыся перайменаваньня вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Менску, прапануючы перайменаваць яе ў вуліцу Аляксандра Мядзьведзя.
Ад беларускіх абітурыентаў, якія паступаюць у навучальныя ўстановы Польшчы зь 1 ліпеня больш ня будуць патрабаваць вынікі экзамэнаў ЦТ і ЦЭ, паведаміў Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі, спасылаючыся на афіцыйны адказ польскіх уладаў.
Дзесяць байцоў беларускага падразьдзяленьня «Тур», якія ўваходзяць у склад 225-га асобнага штурмавага батальёна УСУ, атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды Ўкраіны.
Белтэлекам паведаміў пра чарговыя прафіляктычныя работы ў ноч на 21 студзеня. 10 студзеня падчас аналягічных работаў карыстальнікі інтэрнэту ў Беларусі скардзіліся на праблемы з доступам да папулярных сэрвісаў.
Якой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі? Ці здолее ён дасягнуць міру ва Ўкраіне? Якімі для Беларусі могуць быць наступствы гэтага міру?
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн памілаваў адстаўнога генэрала Марка Мілі, былога дарадцу ўраду ЗША ў пытаньнях COVID-19 Энтані Фаўчы, а таксама чальцоў Кангрэсу і супрацоўнікаў, якія ўваходзілі ў склад спэцыяльнага камітэту па расьсьледаваньні штурму Капітолію 6 студзеня 2021 году.
Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны ў 2024 годзе прызнала ўцекачом ва Ўкраіне аднаго грамадзяніна Беларусі, асобамі, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне, — шэсьць беларусаў.
Прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў пра значнае зьніжэньне колькасьці нелегальных перасячэньняў мяжы з боку Беларусі.
Па стане на 20 студзеня 2025 году праваабаронцам вядома пра сама меней 282 палітвязьняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы, паведамляе «Вясна».
Дональд Трамп афіцыйна стаў 47-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў. Яго інаўгурацыя прайшла 20 студзеня. У гэты дзень Трамп пераяжджае ў Белы дом.
Міністэрства замежных спраў пацьвердзіла сьмерць грамадзяніна Беларусі ў турэцкай Антальі, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА. Абставіны сьмерці ўдакладняюцца.
Напярэдадні 162-й гадавіны паўстаньня 1863 году невядомыя выкралі памятны камень з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага ў Лідзе, які быў расстраляны расейскімі царскімі ўладамі 24 чэрвеня 1863 году.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі вызначыла кошт паслугаў за дастаўку і выплату пэнсіяў праз пошту.
У 2025 годзе, упершыню за 40 гадоў, інаўгурацыя праходзіць у памяшканьні.
Ганна Канапацкая накіравала скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на «Беларусбанк», абвінаваціўшы яго ў парушэньні выбарчага заканадаўства.
Колішняму кіраўніцтву абароны Харкаўскай вобласьці пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Паведамляецца, што пэнсіі вырастуць у сярэднім на 10%.
Free Belarus Center у час перад выбарамі 26 студзеня ў Беларусі анансавала кампанію, у рамках якой кожны можа падтрымаць палітвязьняў.
Аналітык праекту Polityka Insight, супрацоўніца Польскага інстытуту міжнародных адносінаў Анна Марыя Дынэр, якая спэцыялізуецца на тэме Беларусі, заявіла, што трапіла на «прыцэл» беларускага КДБ.
Шматдзетная маці расказала, як займаецца боксам з супернікамі-мужчынамі, пра разьбіты нос і майку з Марыяй Калесьнікавай на спаборніцтвах.
У Дэпартамэнце дзяржаўнай бясьпекі адзначылі, што з набліжэньнем выбараў у Беларусі актывізавалася інфармацыйная кампанія супраць Літвы.
Дональд Трамп стане першым прэзыдэнтам ЗША за больш чым стагодзьдзе, які запрасіў замежных лідараў на цырымонію прысягі.
Каля ўкраінскай амбасады ў Празе адбылася акцыя ўшанаваньня загінулай беларускі.
Інфармацыя пра затрыманьні прыйшла з Горадзенскай вобласьці.
За дзевяць месяцаў 2024 году ў Беларусі выявілі 484 падробленыя грашовыя знакі. Гэта 482 банкноты і дзьве манэты. Колькасьць падробак адносна такога ж пэрыяду 2023 году скарацілася на 20%.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Малодшая сястра паўночнакарэйскага кіраўніка Кім Чэн Ына Кім Ё Чжон адзначыла, што з боку Пхэньяна да Беларусі такой прапановы не паступала.
Пошукавы атрад нават даў адрас пошты, на якую можна даслаць важную інфармацыю.
У турэмных «інтэрвію» з палітвязьнямі, паказаных на мінулым тыдні на дзяржаўнай тэлевізіі, у завершаным выглядзе паўстае сутнасьць таго, што называюць лукашызмам. Гэта псыхапатычны сындром.
Падчас 30-гадовага кіраваньня Лукашэнкі палітычныя пацяпленьні зьмяняліся замаразкамі і наадварот некалькі разоў. Дык чаму адліга немагчымая цяпер?
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў заявіў, што даб’ецца спыненьня баявых дзеяньняў паміж Украінай і Расеяй, а таксама заявіў, што будзе патрабаваць ад талібаў вярнуць амэрыканскую вайсковую тэхніку на мільярды даляраў, пакінутую ў Афганістане ў 2021 годзе.
Пасьля зацьвярджэньня гэтага праекту закону ўрадам яго перададуць на разгляд у парлямэнт Латвіі.
Ізраіль вызваліў першую групу з 90 палестынскіх зьняволеных у рамках пагадненьня аб спыненьні агню з ХАМАС (прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і ЭЗ), паведаміла ізраільская служба турмаў, перадаюць Times of Israel і Reuters.
Папулярная сацыяльная сетка не працавала некалькі гадзін пасьля заканадаўчай забароны. Разабрацца з гэтым і скасаваць яе абяцаў абраны прэзыдэнт дзяржавы Дональд Трамп, які неўзабаве прыме прысягу.
З 21 студзеня ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Сёлета яно пройдзе безь незалежных назіральнікаў ад грамадзтва, на фоне рэпрэсій, якія не спыняюцца з 2020 году.
Падзеі 20 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Белстат на гэтым тыдні абнародаваў дадзеныя аб мэдыянным заробку ў краіне ў лістападзе мінулага году.
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што Чырвоны Крыж пацьвердзіў перадачу трох закладніц у нядзелю.
Сэгмэнт Вікіпэдыі на беларускай мове дасягнуў новай вяршыні. Яна працягвае пашырацца.
9 лютага ў Косаве парлямэнцкія выбары. Сытуацыя зноў не выглядае спакойнай, канфлікт паміж альбанцамі і сэрбамі застаецца актуальным.
Некаторыя літоўскія кансэрватары раней раскрытыкавалі выкарыстаньне гербу «Пагоня», лічачы гэта замахам на нацыянальныя сымбалі сваёй дзяржавы.
Расейскія кампаніі, якія працуюць на беларускім рынку, усё часьцей сталі апынацца пад пільнай увагай мясцовых падатковых органаў. На гэта зьвярнулі ўвагу дзелавыя выданьні Расеі.
Ізраіль аб’явіў аб спыненьні агню ў сэктары Газа з 11 гадзін 15 хвілін па мясцовым часе. Гэта адбылося пасьля таго, як ізраільскі бок атрымаў ад групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, сьпіс закладнікаў для абмену ў нядзелю.
Шэраг беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў уцягнутыя ў масавую вытворчасьць снарадаў для расейскага войска, паведамляе аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol.
Сотні прыхільнікаў арыштаванага прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Юн Сук Ёля ўварваліся ў будынак суду рана ў нядзелю пасьля таго, як яго арышт падоўжылі. Людзі разьбілі вокны ў будынку і трапілі ўнутр. Выканаўца абавязкаў лідэра краіны назваў пратэст «неймаверным».
Архіўныя фатаграфіі фіксуюць цырымоніі прывядзеньня да прысягі прэзыдэнтаў ЗША ў Вашынгтоне на працягу апошніх 100 гадоў.
У жніўні 2020 СМІ абляцеў здымак 19-гадовай Марыі Зайцавай, цяжка параненай на пратэстах у Менску. 17 студзеня 2025 году яна загінула ва Ўкраіне, на Пакроўскім кірунку. Свабода пагутарыла з камандзірам мэдычнай часткі, дзе пачынала вайсковую службу беларуска.
Праграма TikTok стала недасяжнай для амэрыканскіх карыстальнікаў у нядзелю, 19 студзеня.
Гандаль існуе з самых старажытных часоў. Цяжка ўявіць беларуса, які ня чуў такіх словаў, як «рынак» ці «гандлёвыя рады». Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю гандлю ў Беларусі, адкажыце на пытаньні тэсту.
Загрузіць яшчэ