Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў сабраліся на цэнтральнай плошчы славацкай сталіцы ў пятніцу, трымаючы плякаты супраць палітычнага курсу прэмʼер-міністра Робэрта Фіца, які скіраваны на збліжэньне з Расеяй, на фоне ўзмацненьня напружанасьці паміж урадам і апазыцыяй, паведамляе Reuters.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі сьцьвярджае, што за чатыры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта прагаласавалі 35,99% выбарнікаў — гэта рэкордная яўка для выбарчых кампаній у краіне. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і пачатак датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах ў Беларусі. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч пра асноўныя падзеі тыдня.
Палестынская групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, перадала праз пасярэднікаў Ізраілю імёны чатырох закладніц, якіх плянуе вызваліць у суботу, 25 студзеня.
Якія шанцы на адлігу ў Беларусі пасьля сёлетніх выбараў? Якім будзе непрызнаньне гэтых выбараў з боку Захаду? Што і як зьменіцца ў Беларусі пасьля 26 студзеня?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра жаданьне сустрэцца з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, каб, як ён сказаў, спакойна абмеркаваць пытаньні, якія выклікаюць узаемную цікавасьць.
Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало яшчэ 30 кніг у сьпіс забароненых да распаўсюджваньня ў Беларусі друкаваных выданьняў.
У нядзелю, 26 студзеня, Свабода запрашае на жывы эфір, прысьвечаны выбарам у Беларусі, якія сусьветная супольнасьць ня лічыць дэмакратычнымі. Мы пачынаем а 19:45 менскага часу на на ютуб-канале Свабода Premium. Наш эфір будзе доўжыцца 2,5 гадзіны.
У беларускіх дзяржаўных СМІ актыўна абмяркоўваецца факт «выдаленьня» з сайта Дзярждэпартамэнту ЗША заявы былога дзяржаўнага сакратара Энтані Блінкена пра сытуацыю ў Беларусі.
Дадзеныя зь дзясяткаў краін паказваюць, што адрозьненьні ў росьце і вазе паміж поламі павялічыліся з 1900 году, піша The Guardian.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан запатрабаваў ад Эўразьвязу дабіцца ад Украіны аднаўленьня транзыту расейскага газу. Ён пагражае заблякаваць працяг санкцый ЭЗ супраць Расеі ў выпадку, калі гэтага ня будзе зроблена.
Танкеры з амэрыканскім звадкаваным прыродным газам (ЗПГ) масава мяняюць маршруты і перанакіроўваюцца ў Эўропу замест першапачатковых пунктаў прызначэньня.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Па зьвестках «Кібэрпартызанаў», беларускія ўлады разглядаюць чарговае скарачэньне сацыяльных гарантый, гэта тычыцца дапамогі на дзяцей і пэнсій. Расказваем, навошта гэта ім і пры чым тут стан эканомікі.
Пра ўзгараньне ў будынку Крупскага раённага цэнтру культуры (Менская вобласьць) паведаміла 24 студзеня Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
У часе сваёй працы ў Беларусі Сяргей Касьцюк праводзіў дасьледаваньні супольна з найбольшым у сьвеце хімічным канцэрнам BASF, а таксама EURENCO, кампаніяй па вытворчасьці перадавых энэргетычных матэрыялаў.
24 студзеня пасьля працяглай хваробы на 79-м годзе жыцьця памёр Мікола Лавіцкі.
У 2024 годзе арганізацыі ўсіх формаў уласнасьці пабудавалі 47,3 тыс. кватэр, што на 0,21% менш, чым годам раней (47,4 тыс.), і на 9,73% менш, чым у 2021-м (52, 4 тыс.), сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
У Беларусі 21 студзеня пачалося датэрміновае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Паглядзелі, чым на ўчасткі завабліваюць «розныя катэгорыі грамадзян».
Так званая Грамадзкая рада маральнасьці ўбачыла ў пракаце фільму ў Беларусі парушэньні.
Агенцтва Франс Прэс (AFP) расказала гісторыі трох беларусак, якія за пратэсты і камэнтары адбылі тэрміны ў вязьніцах рэжыму Лукашэнкі.
Улады Беларусі чарговы раз абнавілі «сьпіс экстрэмістаў».
24 студзеня Мінэнэрга паведаміла аб падключэньні да сеткі другога энэргаблёку Беларускай АЭС пасьля завяршэньня аварыйнага рамонту.
Арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» (RSF) заявіла, што падала скаргу ў Міжнародны крымінальны суд (ICC) на «беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі» ў дачыненьні журналістаў з боку кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі з 1 студзеня 2024 году дазволіла ўдзел у міжнародных спаборніцтвах беларускім і расейскім спартоўцам у нэўтральным статусе.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ аб памілаваньні 20 чалавек, асуджаных за «экстрэмісцкія» злачынствы.
Сёлета Міжнародны дзень адваката ў небясьпецы, які адзначаецца 24 студзеня, прысьвечаны сыстэматычнаму перасьледу юрыстаў у Беларусі.
Мэдыяэкспэртка, дасьледчыца прапаганды Ірына Сідорская аналізуе асноўныя наратывы дзяржаўных прапагандыстаў падчас выбарчай кампаніі, якая завяршаецца.
У Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі аб завядзеньні крымінальнай справы паводле факту ваеннага злачынства Расеі.
Віктару Гардзею было 78 гадоў.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала ганебным, што міжнародная супольнасьць дазволіла разгарнуцца і адысьці на другі плян крызісу з правамі чалавека ў Беларусі.
Што можа прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі? Санкцыі ці перамовы? Які ў рэжыму плян на прэзыдэнцкія выбары і што адбудзецца пасьля іх? Ці могуць нешта зьмяніць падчас выбараў прапановы дэмакратычных сілаў? Госьці эфіру Свабоды – Павал Латушка і Павал Вусаў.
Прэзыдэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня, і яны зьяўляюцца «прапагандысцкім шоў», гаворыцца ў сумеснай заяве праваабарончых арганізацый Libereco і «Вясна».
Міністэрства інфармацыі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»: яно ўнесла туды рэсурсы, якія дасьледуюць сталінскія злачынствы супраць беларусаў.
Дональд Трам, калі гаворыць аб поўнамаштабным уварваньні Расеі ў лютым 2022 году, у сваіх прамовах і зваротах сьцьвярджае, што «гэтая вайна ніколі б не пачалася» пры ягоным прэзыдэнцтве. Цяпер Трамп заклікае абодва бакі дасягнуць дамоўленасьцяў, якія б паклалі б канец кровапраліцьцю.
Джон Рэткліф заявіў, што ня мае намеру звальняць ці адхіляць супрацоўнікаў за іх палітычныя погляды.
Расейскі рэгіён быў атакаваны бесьпілётнікамі, паведаміў позна ўвечары 23 студзеня губэрнатар вобласьці Павел Малкоў.
За амаль 35 гадоў незалежнасьці ў Беларусі было 7 старшыняў Цэнтравыбаркаму. Прозьвішчы Ганчара і Ярмошынай больш-менш вядомыя, але кіравалі галоўнай выбарчай структурай Беларусі ня толькі яны.
Падзеі 24 студзеня ў Беларусі, у сьвеце, у гісторыі.
Фэдэральны судзьдзя ў Сіэтле прыпыніў дзеяньне ўказа прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, якім абмяжоўваецца канстытуцыйнае права на грамадзянства па праве нараджэньня. Указ быў падпісаны Трампам 20 студзеня, піша Reuters.
Іншыя краіны пакуль не прынялі рашэньня аб далучэньні да пазову Літвы ў МКС, таксама атрыманыя адмовы ад «шэрагу ключавых партнэраў», паведаміў Павал Латушка.
У Беларусі ліквідуюць кампанію «Юнівест-М», уласьнік якой Анатоль Тарнаўскі кіраваў бізнэсам разам зь сярэднім сынам Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітрыем. Тарнаўскага называюць самым буйным «нафтавым кашальком» Лукашэнкі.
Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Ган запатрабаваў ордэра на арышт лідэра руху «Талібан» і галоўнага судзьдзі Афганістана за перасьлед жанчын і людзей, якія не адпавядаюць чаканьням талібаў у сфэры гендэрнай ідэнтычнасьці і яе выяўленьня.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі сьцьвярджае, што за тры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта прагаласавалі 27,15% выбарнікаў — гэта рэкордная яўка для выбарчых кампаній у краіне. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Лідэр Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк заявіў, што каб вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, альтэрнытывы перамовам Захаду з Лукашэнкам няма. Ці так гэта? Якое значэньне для краіны будуць мець прэзыдэнцкія выбары і ці зможа на іх паўплываць апазыцыя?
Сьпікер МЗС Украіны 23 студзеня заявіў, што Ўкраіна ня бачыць у Беларусі базавых умоваў для правядзеньня сумленных і празрыстых выбараў адпаведна стандартам АБСЭ. Тым часам парлямэнт Латвіі ўхваліў заяву аб выбарах у Беларусі, якія «ня могуць і не павінны лічыцца легітымнымі».
Праца па дасягненьні мірнага ўрэгуляваньня ваеннага канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай «ужо ў працэсе», заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы празь відэасувязь на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе.
Намесьнік дырэктара Міжнароднага цэнтру супрацьдзеяньня расейскай агрэсіі Дзьмітро Грамакоў заявіў, што супольныя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2025» могуць стаць пляцдармам для ваеннага ўварваньня Расеі ў краіны Балтыі.
Загрузіць яшчэ