Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стрэлкі «Гадзіньніка Суднага дня» перавялі на сэкунду бліжэй да «ядзернай поўначы»


Стрэлкі «Гадзіньніка Суднага дня», якія з 1947 году сымбалізуюць блізкасьць глябальнай ядзернай вайны на плянэце, перавялі на адну сэкунду — цяпер яны паказваюць 89 сэкундаў да поўначы. Так блізка стрэлкі гадзіньніка яшчэ не падыходзілі.

Ступень такой глябальнай катастрофы вызначаюць і рашэньне пра перавод стрэлак гадзіньніка прымаюць навукоўцы і экспэрты, згуртаваныя вакол амэрыканскага часопіса «Бюлетэнь навукоўцаў-атамшчыкаў» (Bulletin of the Atomic Scientists).

У 2023 годзе, на фоне расейска-ўкраінскай вайны і росту ядзернай напружанасьці, стрэлкі перавялі адразу на 10 сэкундаў наперад — да 23 гадзін 58 хвілін і 30 сэкундаў, усталяваўшы новы антырэкорд. У 2024 годзе яны заставаліся на гэтай адзнацы.

Паводле прафэсара Чыкаскага ўнівэрсытэту і ўдзельніка «Бюлетэня навукоўцаў-атамшчыкаў» Дэніэла Гольца, экспэрты не назіраюць прагрэсу ў вырашэньні глябальных праблем, такіх як ядзерныя рызыкі і біялягічныя пагрозы. «Краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй, павялічваюць памеры арсэналаў, інвэстуючы сотні мільярдаў даляраў у зброю, якая можа зьнішчыць цывілізацыю», — падкрэсьліў Гольц.

Першапачаткова, у 1947 годзе, на гадзіньніку выставілі 7 хвілінаў да поўначы. Самымі бясьпечнымі — 17 хвілінаў да поўначы — яго паказаньні былі ў 1991 годзе, пасьля заканчэньня халоднай вайны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG