Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія мэдыя засумняваліся ў нападзе ў Варшаве на Яна Маліцкага, які стварыў Праграму Каліноўскага


Ян Маліцкі
Ян Маліцкі

Польская паліцыя працягвае праверку заявы прафэсара Яна Маліцкага аб нападзе на яго ў сьнежні 2024 году. Высноваў няма больш за месяц.

Дырэктар Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту Ян Маліцкі сьцьвярджае, што быў пабіты невядомымі ў варшаўскім Казімежаўскім парку ў другой палове сьнежня 2024 году. Паліцыя праводзіць праверку ўжо больш за месяц, але пакуль не знайшла ніякіх доказаў, якія б гэта пацьвердзілі, паведамляе польскі тэлеканал tvn24.pl.

Журналісты прааналізавалі таксама запісы з камэр відэаназіраньня ў парку, дзе адбыўся інцыдэнт. Яны нібыта не пацьвярджаюць прысутнасьці падазроных асоб каля Маліцкага.

Паводле выданьня, ратавальнікі зафіксавалі ў сваёй дакумэнтацыі, што пацыент быў у стане алькагольнага ап’яненьня і ўпаў зь лесьвіцы:

«Паводле нашых высноваў, Маліцкі сказаў ім, што вяртаецца з імпрэзы. Ён не сказаў, што яго білі. Ён папрасіў адвезьці яго дадому. З прычыны траўмаў галавы ратавальнікі даставілі пацярпелага ў шпіталь раёна Прага. Паводле запісаў, яны прыбылі туды ў 23:36. Пра зьбіцьцё Ян Маліцкі таксама не паведаміў лекарам у шпіталі. На далейшую дыягностыку ён не пагадзіўся і па ўласным жаданьні пакінуў установу праз 8 хвілін пасьля поўначы.

Але пасьля вяртаньня дадому яму стала горш і 20 сьнежня, на наступны дзень пасля здарэньня, ён выклікаў хуткую дапамогу. Яго даставілі ў вайсковы шпіталь на вуліцы Шасэраў. Толькі там ён упершыню паведаміў лекарам, што яго пабілі».

У размове з журналістамі tvn24.pl ён прызнаўся, што ў мэдыцынскай карце ёсьць «падзеньне зь лесьвіцы».

У інтэрвію газэце Rzeczpospolita Ян Маліцкі раней сказаў, што ў ноч на 20 сьнежня ў Казіміраўскім парку, што каля Варшаўскага ўнівэрсытэту, на яго напалі двое мужчын. Спачатку невядомыя спыталі, як яго завуць, а калі ён назваўся, выцялі па галаве. Прафэсар Ян Маліцкі страціў прытомнасьць і ачуўся толькі ў машыне хуткай дапамогі. Перад здарэньнем ён быў на сустрэчы, якая скончылася позна, а пасьля пайшоў праз дрэнна асьветлены Казіміраўскі парк.

У прафэсара выявілася сур’ёзная траўма галавы: пералом чэрапа, дзьве гематомы і страсеньне мазгоў.

Праграма імя Каліноўскага — польская дзяржаўная стыпэндыяльная праграма дапамогі беларускай моладзі, створаная ў 2006 годзе пасьля разгону Плошчы-2006 і пачатку хвалі рэпрэсій.

Праграма прызначалася для студэнтаў, адлічаных зь беларускіх ВНУ з палітычных прычынаў. Зь цягам часу на праграму таксама пачалі прымаць беларусаў, якія ня могуць працягваць сваю адукацыю ў Беларусі праз свае палітычныя погляды, якія ўдзельнічалі ў абароне дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG