Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХАМАС вярнуў Ізраілю трох закладніц. Яны правялі ў палоне 470 дзён


Ізраільцяне з партрэтам адной з закладніц
Ізраільцяне з партрэтам адной з закладніц

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што Чырвоны Крыж пацьвердзіў перадачу трох закладніц у нядзелю.

Тры жанчыны сталі першымі, хто быў вызвалены ў рамках пагадненьня аб спыненьні агню з ХАМАС.

«Чырвоны Крыж паведаміў, што трое ізраільскіх закладніц былі перададзены ім і накіроўваюцца да сілаў ЦАХАЛу (вайскоўцы) і ISA (агенцтва бясьпекі) у сэктары Газа», — гаворыцца ў заяве вайскоўцаў.

Крыху раней афіцыйны прадстаўнік ХАМАС паведаміў агенцтву AFP, што закладніцы перададзеныя Чырвонаму Крыжу на плошчы Аль-Сарая ў Газе.

Імёны вызваленых — Эмілі Дамары, Рамі Ганэн і Дарона Штайнбрэхер. Усе жанчыны былі схопленыя тэрарыстамі падчас атакі ХАМАС 7 кастрычніка 2023 году, якая стала прычынай ваенных дзеяньняў у сэктары Газа.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG