Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Чаго можна чакаць ад Трампа? Меркаваньне Андрэя Курэйчыка


Андрэй Курэйчык, каляж
Андрэй Курэйчык, каляж

Якой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі? Ці здолее ён дасягнуць міру ва Ўкраіне? Якімі для Беларусі могуць быць наступствы гэтага міру?

Пра гэта ў жывым этэры «ПіКу Свабоды» Юры Дракахруст гутарыў з драматургам, сябрам Каардынацыйнай рады, лектарам Ейльскага ўнівэрсытэту Андрэем Курэйчыкам.

— Сёньня ў ЗША прайшла інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Адразу пасьля выбараў летась Аляксандар Лукашэнка выказаўся пра амэрыканскага прэзыдэнта-электа зь вялікай цеплынёй.
Ці мае ён падставы разьлічваць на паляпшэньне адносінаў пры новым прэзыдэнту ЗША? Ці ня надта і разьлічвае?


Трамп ужо сказаў, што будзе з Пуціным весьці размовы. І калі палепшацца адносіны з Пуціным, то, напэўна, палепшацца і з Лукашэнкам. Я ў гэта слаба веру, але нейкія крокі, рэвэрансы Лукашэнка будзе рабіць, каб паказаць, што таксама паважае «моцную руку», жорсткі стыль кіраваньня, што ён сам такі, што ён таксама ўратаваў у свой час Беларусь. І што таксама супраць вайны.

— А цяпер да пэрспэктываў міру ва Ўкраіне. Вы працуеце ў адным з найлепшых амэрыканскіх унівэрсытэтаў, камунікуеце з прадстаўнікамі амэрыканскай акадэмічнай, экспэртнай супольнасьці. Што думае яна пра шанцы на посьпех мірных плянаў Трампа адносна Ўкраіны?

— Трамп вельмі ня любіць прайграваць і ня хоча трапіць у сытуацыю, у якую трапіў Байдэн, калі выводзіў войскі з Афганістану. Гэта, дарэчы, стала адной з прычынаў паразы дэмакратаў на выбарах. Трамп хоча несьці толькі добрыя навіны для сваёй аўдыторыі. І зразумела, што справядлівы мір, збалянсаваны мір быў бы такой добрай навіной. Параза такой навіной стаць ня можа.


Але тут ёсьць адна праблема: як Трамп можна націснуць на Пуціна? Ён можа даць Украіне больш зброі, але гэта азначае, што трэба на гэта патраціць больш грошай. А Трамп абяцаў сваім выбарнікам, што ня будзе траціць грошы на Ўкраіну. Мне здаецца, што пакуль Пуцін на полі бою прасоўваецца наперад, ён ня будзе зацікаўлены ні ў якай угодзе. Калі яго спыняць на нейкім рубяжы, тады могуць пачацца сапраўдныя перамовы. Трамп — майстра заключаць угоды і выцягваць зь іх максымум. Але ён будзе выцягваць максымум для Злучаных Штатаў, а не для Ўкраіны.

— Дэмакратычныя сілы Беларусі наладзілі стратэгічны дыялёг з ЗША ў часы кіраваньня адміністрацыі Байдэна. Гэты фармат стасункаў захаваецца — ці Трамп скасуе яго, як і шмат якія іншыя рашэньні адміністрацыі Байдэна?

— Мне здаецца, што скасуе. I скасуе ня толькі таму, што гэта было рашэньне Байдэна, а таму, што будзе палітыка зьніжэньня выдаткаў, якія ідуць на замежжа. І перш за ўсё будуць рэзаць праграмы падтрымкі дэмакратычных рухаў у сьвеце. Але, тым ня менш, будзе іншы фармат стасункаў. Беларусь мае важнае стратэгічнае, вайсковае значэньне для бясьпекі ў рэгіёне. І я лічу, што нейкі фармат камунікацыі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі захаваецца. Але форма стратэгічнага дыялёгу, які быў пры дэмакратах, не захаваецца.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG