Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сталі нашмат часьцей падрабляць расейскія рублі і радзей — даляры ЗША


Расейскія рублі
Расейскія рублі

За дзевяць месяцаў 2024 году ў Беларусі выявілі 484 падробленыя грашовыя знакі. Гэта 482 банкноты і дзьве манэты. Колькасьць падробак адносна такога ж пэрыяду 2023 году скарацілася на 20%.

Як паведамляе Нацбанк, сярод фальшывых грошай у асноўным былі даляры ЗША. На іх долю прыпадае 78,7%. У расейскіх рублёў 12,2%, эўра — 7,9%, беларускіх рублёў — 1%.

Пры гэтым колькасьць фальшывых даляраў зьменшылася на 24,9%, беларускіх рублёў — на 73,7%. А вось колькасьць фальшывых расейскіх рублёў вырасла на 47,5%.

Сярод даляраў часьцей за ўсё падраблялі банкноты наміналамі 100 і 50. Доля першых 86,4%, другіх — 13,4% адпаведна.

Сярод расейскіх рублёў самая частая падробка — банкнота наміналам 5 тысяч рублёў. Гэта 84,7% ад усіх фальшывак.

З падробленых эўра пераважалі банкноты наміналам 50 эўра. Гэта 63,2% падробак эўрапейскай валюты.

Фальшывыя беларускія рублі былі ўзору 2009 году і наміналамі 100 і 20 рублёў. На іх не было імітацыі элемэнтаў абароны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG