Ён складаў, паводле Белстату, 1792,2 рублёў. У даляравым эквіваленце паводле курсу Нацбанку на канец лістапада гэта 498,2 даляраў.
Паводле вызначэньня мэдыянны заробак – гэта такі ўзровень заробку, які дзеліць усё насельніцтва, якое атрымлівае заробак, напалам: палова атрымлівае заробак меншы за мэдыянны, палова – большы.
У траўні мэдыянны заробак складаў 1688,3 рублёў, у даляравым эквіваленце гэта 526,6 даляраў.
За 5 месяцаў 2024 году (з траўня па лістапад) мэдыянны заробак зьнізіўся ў эквіваленце на 26,6 даляраў.
Белстат публікуе дадзеныя аб сярэднім заробку штомесяц, дадзеныя аб мэдыянным заробку – два разы на год, па стане на травень і на лістапад.
Паводле Белстату, сярэдні заробак у лістападзе летась складаў 2331,8 рублёў, гэта 648,6 даляраў у эквіваленце паводле курсу на канец лістапада.
У параўнаньні зь сярэднім заробкам мэдыянны больш устойлівы адносна ваганьняў у заробках сярод самых бедных і самых багатых. Як адзначаў эканаміст Сяргей Чалы, калі ў беларускай вёсцы пасяліць Ілана Маска, сярэдні заробак жыхароў вёскі падвысіцца істотна, мэдыянны – практычна ня зьменіцца.
Форум