Пры спробе запусьціць праграму зьяўляецца надпіс: «На жаль, TikTok зараз недаступны. У ЗША ўступіў у сілу закон, які забараняе TikTok, вы больш ня можаце ім карыстацца. На шчасьце, прэзыдэнт Трамп сказаў, што будзе працаваць над вырашэньнем гэтай праблемы, калі ён уступіць на пасаду, заставайцеся з намі».
Праграма перастала спампоўвацца ў ЗША ў суботу ўвечары, за некалькі гадзін да таго, як забарона ўступіла ў сілу. Таксама сэрвісы Google Play і Apple Store прыбралі магчымасьць ўсталяваньня яе для амэрыканскіх карыстальнікаў.
Раней Вярхоўны суд ЗША адмовіўся скасаваць закон, які дазваляе забараніць ТыкТок, калі сацыяльная сетка не адасобіцца ад кітайскай кампаніі ByteDance. Дакумэнт уступае ў сілу 19 студзеня, за дзень да інаўгурацыі Дональда Трампа.
Трамп абяцаў «выратаваць ТыкТок», напрыклад, пагадзіўшыся прадаць яго амэрыканцам. 17 студзеня Трамп тэлефанаваў кіраўніку Кітая Сі Цзіньпіну — у тым ліку яны абмяркоўвалі ТыкТок, паведаміў абраны прэзыдэнт ЗША без падрабязнасьцяў.
У інтэрвію NBC Трамп заявіў, што пасьля інаўгурацыі ён, хутчэй за ўсё, адтэрмінуе закон аб забароне на 90 дзён. За гэты час кампанія-ўладальнік можа вырашыць юрыдычныя пытаньні, каб амэрыканцы маглі працягваць карыстацца сацсеткай.
У ЗША ў ТыкТок каля 170 мільёнаў падпісантаў.
Форум