Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве папярэдзілі пра фальшыўку аб нібыта падрыхтоўцы літоўскай выведкай ваенізаваных груп беларусаў


Фальшыфы дакумэнт, які распаўсюджваюць ад імя Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы
Фальшыфы дакумэнт, які распаўсюджваюць ад імя Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы

У Дэпартамэнце дзяржаўнай бясьпекі адзначылі, што з набліжэньнем выбараў у Беларусі актывізавалася інфармацыйная кампанія супраць Літвы.

У Дэпартамэнце дзяржаўнай бясьпекі (ДДБ) Літвы папярэдзілі аб распаўсюдзе фальшывага дакумэнту, у якім сьцьвярджаюць, што літоўская выведка нібыта рыхтуе ваенізаваныя групы беларусаў.

«Апублікаваны ў сацыяльнай сетцы Facebook уяўны дакумэнт ДДБ аб дзейнасьці выведкі ў падрыхтоўцы ваенізаваных беларускіх фармаваньняў зьяўляецца фальшыўкай, якая ня мае нічога агульнага з рэальнай дзейнасьцю ДДБ і павінна разглядацца як частка інфармацыйнай кампаніі, накіраванай супраць Літвы», — паведамляецца на старонцы ДДБ Літвы ў Facebook.

У ДДБ адзначылі, што з набліжэньнем выбараў у Беларусі гэтая кампанія яшчэ больш актывізавалася.

Як паведаміла выданьне LRT, у распаўсюджаным дакумэнце паведамляецца, што ведамства нібыта ўхваліла рашэньне аб «стварэньні падкантрольнага вайскова-патрыятычнага клюбу «Літвіны», указваюцца характарыстыкі яго сяброў і адзначаецца недастатковая падрыхтаванасьць клюбу да «разьвіцьця актыўных дзеяньняў датычна Беларусі». У дакумэнце шмат артаграфічных памылак.

Выбары прэзыдэнта ў Беларусі адбудуцца 26 студзеня. Падрыхтоўка і арганізацыя выбараў адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG