Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Free Belarus Center запускае кампанію ТЭМА#1, накіраваную на падтрымку беларускіх палітвязьняў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Free Belarus Center у час перад выбарамі 26 студзеня ў Беларусі анансавала кампанію, у рамках якной кожны можа падтрымаць палітвязьняў.

У рамках кампаніі ТЭМА#1 імпрэзы будуць праходзіць онлайн і офлайн, піша Reform.news. Далучыцца да іх можна праз адмысловы сайт кампаніі temanumar1.org. На сайце ёсьць магчымасьці далучыццца да супольнасьці, якая выказвае салідарнасць і падтрымку, падзяліцца яе інфармацыяй у сацсетках. Гэты крок узмацніць гучаньне тэмы палітвязьняў у беларускай мэдыяпрасторы, адзначаюць арганізатары. Таксама на сайце сабраныя іншыя спосабы падтрымкі праз розныя арганізацыі і афіша імпрэз, якія праводзяцца офлайн.

26 студзеня ў беларускіх прасторах (хабах, каворкінгах, культурных прасторах, кавярнях і барах) пройдзе сэрыя разнастайных імпрэз, прысьвечаных тэме правоў чалавека, палітычным зьняволеным. Іх сьпіс можна паглядзець на сайце кампаніі.

«Наша сіла – у салідарнасьці, а наша галоўная каштоўнасьць – свабода. Таму мы ня хочам гаварыць пра выбары, мы абіраем гаварыць пра нашыя каштоўнасьці: няма нічога важнейшага за свабоду беларусаў і беларусак», – заявіла Паліна Бродзік, каардынатарка кампаніі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG