Аранжавы ўзровень небясьпекі аб'явілі ў Беларусі на 5 ліпеня з прычыны навальніц і моцных ліўняў. Сёньня ж ў Гомлі вецер, лівень і град пашкодзілі дахі дамоў, а таксама павалілі дрэвы.
Выданьне The Insider апублікавала расьсьледаваньне, заснаванае, як сьцьвярджаюць журналісты, на перапісцы супрацоўнікаў Службы зьнешняй выведкі Расеі, якія адказваюць за «інфармацыйную вайну» з Захадам.
Стварэньне адзінага парлямэнту «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі зьяўляецца «пытаньнем часу», заявіў 4 ліпеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля саміту ШАС у Астане.
Супрацоўнікі Запароскай атамнай электрастанцыі атрымалі раненьні ў выніку ўдараў дронаў паблізу станцыі, заявіла Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі 4 ліпеня.
У аснове Bear Room — навукова абгрунтаваныя практыкаваньні, якія дазваляюць карыстальніку паставіць стрэс на паўзу.
Беларус у Смаленску шукаў падстаўных асобаў, якія за грошы пагадзіліся стаць намінальнымі дырэктарамі шасьці фірмаў, імаверна, створаных для зьдзяйсьненьня «злачынстваў у сфэры эканамічнай дзейнасьці», паведамляе Смаленская мытня.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан адправіцца ў Маскву 5 ліпеня, каб сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, паведаміла Радыё Свабода крыніца ў вугорскім урадзе.
Польскае дзяржаўнае тэлебачаньне (TVP) зьменіць працу замежных рэдакцый. У сувязі з гэтым «Белсат» і ягоны расейскамоўны філіял «Вот так» пяройдуць пад кіраваньне новай структуры — Цэнтар праграмаў для замежжа, піша DGP з спасылкай на кіраўніка «TVP World» Міхала Бранятоўскага.
Міжнародны алімпійскі камітэт дапусьціў яшчэ чатырох беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы ў нэўтральным статусе.
Чатыры чалавекі загінулі ў выніку дарожна-транспартнага здарэньня ў Драгічынскім раёне (Берасьцейшчына), паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.
Францыя ўвяла падатковыя контрсанкцыі супраць Беларусі ў адказ на частковае прыпыненьне Беларусьсю з 1 чэрвеня пагадненьняў аб перадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня.
Даўгаўпілскі ўнівэрсытэт вылучыў некалькі бюджэтных месцаў у магістратуры для беларускіх студэнтаў і зьмякчыў патрабаваньні да апастылізацыі дакумэнтаў — дамоўленасьці дасягнутыя па выніках сустрэчы Ціханоўскай з кіраўніцтвам ВНУ.
2 ліпеня прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан у часе свайго першага за 12 гадоў візыту ў Кіеў прапанаваў прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму забясьпечыць спыненьне агню для правядзеньня мірных перамоваў.
Некаторыя беларусы застаюцца неабачлівымі пры размовах у чат-рулетцы.
У апублікаваных афіцыйных сьпісах няма беларусаў.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас перадвыбарнага тэлемоста са сваімі паплечнікамі заявіў пра намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, нягледзячы на паразу ў дэбатах з Дональдам Трампам.
На сайце Аляксандра Лукашэнкі ў паведамленьні аб гэтай сустрэчы адзначаецца, што для Беларусі ААН «зьяўляецца адным з найбольш важных вэктараў зьнешняй палітыкі».
Як пішуць польскія СМІ, 33 гадзіны доўжылася блякада чыгуначнага руху ў вялікім тэрмінале мытнага афармленьня ў Малашэвічах на мяжы зь Беларусьсю.
Калі беларускія чыноўнікі пагражаюць ядзернай зброяй, яны робяць гэта ад імя Пуціна, пішуць заходнія аглядальнікі.
У красавіку 2022 году паведамлялі, што за баі ў Кіеўскай вобласьці Арцёму Гарадзілаву датэрмінова прысвоілі званьне гвардыі палкоўніка.
Украінскія войскі адступілі з аднаго раёну гораду Часавы Яр у Данецкай вобласьці.
Велізарныя чэргі на мяжы не спрыяюць добраму самаадчуваньню кіроўцаў.
Знакаміты фэст, на які ў пешую пілігрымку штогод выпраўляюцца сотні рымска-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх вернікаў, апублікаваў сваю сёлетнюю праграму.
У Польшчы грамадзяніну Пакістану пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Арганізатары акцыі патлумачылі журналістам, чаго актывісты хочуць дамагчыся.
Раней беларускія праваабаронцы прызналі айца Анджэя палітвязьнем.
Кіраўнікі краінаў, якія ўваходзяць у Паўночнаатлянтычны альянс, зьбяруцца 9–11 ліпеня ў Вашынгтоне, ЗША.
У чацьвер брытанцы адправіліся на выбарчыя ўчасткі на ўсеагульных выбарах, якія, як многія чакаюць, рашуча вернуць апазыцыйную Лейбарысцкую партыю да ўлады і пакладуць канец амаль паўтарадзесяцігадоваму праўленьню кансэрватараў.
Цяпер гэты расейскі матрос працягвае барацьбу ў складзе Легіёну «Свабода Расеі».
У судзе Барысаўскага раёна вынесьлі вырак 70-гадоваму Ўладзімеру Таўкачу, абвінавачанаму ў «абразе» Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу.
Дарога да ўступленьня ў арганізацыю заняла паўтара дзесяцігодзьдзя.
Пачалося чарговае расьсьледаваньне, зьвязанае з палітычнымі заявамі, скандаваньнямі і жэстамі на турніры ў Нямеччыне. Турэччына выказала пратэст у сувязі з заявай нямецкага МУС.
Ва Ўкраіне, як сьцьвярджаюць спэцслужбы, фіксуюць выпадкі, калі Расея актыўна выкарыстоўвае легалізаваных на ўкраінскай тэрыторыі грамадзян краін-сатэлітаў «для правядзеньня выведна-падрыўной дзейнасьці супраць Украіны».
Падзеі 4 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Расейскія войскі ўдзень 3 ліпеня нанесьлі авіяўдар кіраванымі бомбамі па Кіеўскім раёне горада Харкава.
Школьнік зь Берасьця Мікалай Місіюк стаў абсалютным пераможцам Эўрапейскай геаграфічнай алімпіяды (EGEO-2024) у Сэрбіі. Агулам беларускія школьнікі зарабілі на алімпіядзе пяць мэдалёў.
Міністры абароны Польшчы і Літвы Ўладыслаў Касіняк-Камыш і Лаўрынас Кашчунас 3 ліпеня сустрэліся ля мяжы зь Беларусьсю і абмеркавалі «гібрыдную вайну» на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу.
«Падпісаны закон „Аб амністыі“ прадэманстраваў імкненьне да гуманнасьці», — заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыке Вольга Гарбунова, камэнтуючы вызваленьне шэрагу палітвязьняў, якое, паводле некаторай інфармацыі, адбылося менавіта на падставе гэтага дакумэнта.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выказалася наконт культывацыі тэмы вайны падчас сьвяткаваньня 3 ліпеня ў Беларусі і назвала інсцэніроўкі ваенных падзеяў «цынічнымі».
Паводле інфармацыі мясцовых праваахоўных органаў, грамадзяне Беларусі не пацярпелі ў аварыі ў Турэччыне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці Беларусі прызналі палітзьняволенымі восем чалавек. Гэта Ірына Клязовіч, Марына Гацура, Віктар Нікіфараў, Надзея Лескавец, Ірына Пагадаева, Глеб Дудко, Жанна Дашкевіч, Ільля Гумбар.
3 ліпеня прайшоў інтэрактыўны дыялёг па Беларусі на 56-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека.
3 ліпеня выйшаў на волю палітзьняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы старшыня ліквідаванай уладамі Партыі БНФ. Агулам праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра 4 палітвязьняў, якія выйшлі на волю паводле амністыі.
Эўракамісія забараніла судам Эўразьвязу абараняць беларускіх і расейскіх інвэстараў і інвэстыцыі ў рамках Дамовы да Энэргетычнай хартыі.
Краіны NATO дамовіліся вылучыць Украіне ў наступным годзе вайсковую дапамогу ў памеры 40 мільярдаў эўра. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на двух дыпляматаў.
Днямі ў Варшаве ад анкалёгіі памерла 18-гадовая беларуска Лізавета Брылеўская, для якой у траўні 2024 году зьбіралі грошы на лекаваньне.
Лідэры Кітаю і Расеі Сі Цзіньпін і Ўладзімір Пуцін разам зь лідэрамі краін — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) сабраліся ў Казахстане на саміт, які праходзіць 3–4 ліпеня.
Пытаньні блякаваньня і разблякаваньня ўрад разглядае ўжо некалькі месяцаў. Цяпер прыняты адпаведны дакумэнт.
Расея таксама спыніла выплату ўнёскаў у арганізацыю.
Кірыла Гардзей зьяўляецца кіраўніком транспартна-экспэдытарскай кампаніі Apelsin Logistics (Apelsin), разьмешчанай у Халандэйл-Біч, штат Флорыда. Кампанія таксама мае адрас у Расеі.
Загрузіць яшчэ