Новыя тарыфы, паводле слоў Дональда Трампа, неабходныя для балянсу сусьветнага гандлю і аднаўленьня ўнутранай вытворчасьці ў ЗША, піша рэдактар лічбавых праектаў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыйн Альяс.
Гэты крок, аформлены адміністрацыяй ЗША як акт палітыкі «ўзаемнасьці» і афіцыйна ўведзены 2 красавіка, увёў базавы 10-працэнтны тарыф на імпарт з вышэйшымі стаўкамі для краін, якія маюць станоўчае сальда гандлёвага балянсу з Злучанымі Штатамі. Для некаторых краін тарыфы на імпарт у ЗША большыя за 10 працэнтаў.
Інфаграфіка ніжэй паказвае, як асноўныя фондавыя рынкі ўсяго сьвету адрэагавалі на гэта за апошнія два тыдні, адлюстроўваючы няўпэўненасьць інвэстараў і занепакоенасьць магчымасьцю глябальнай гандлёвай вайны.
Беларусь і Расея ня трапілі пад новыя тарыфы, бо, як патлумачылі ўлады ЗША, яны і так ўжо знаходзяцца пад санкцыямі.
Форум