Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Ларысы Геніюш


Ларыса Геніюш
Ларыса Геніюш

Падзеі 7 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 красавіка 1983 году ў Зэльве памерла Ларыса Геніюш, беларуская пісьменьніца, дзяячка беларускага адраджэньня. Захавальніца архіваў БНР.

Ларыса Геніюш змагалася за беларускасьць і цярпела за гэта. Разам з мужам вымушаная была восем гадоў правесьці ў ГУЛАГу, а пасьля да апошніх дзён жыла ў сваёй хаце ў Зэльве пад пільным наглядам КДБ. І нават пасьля сьмерці 7 сакавіка 1983 году, калі на яе пахаваньне прыехалі мноства людзей з усёй Беларусі, працэсія адбывалася пад пільным наглядам кагэбістаў, якія фатаграфавалі ўдзельнікаў шэсьця.

Таксама ў гэты дзень

1348 — імпэратар Карл IV заснаваў унівэрсытэт у Празе.

1559 — Крэва атрымала магдэбурскае права з прывілею вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.

1917 — у Менску адкрыўся Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў. 150 дэлегатаў зьезду выпрацавалі праграму беларускага руху. Дэлегаты стварылі Беларускі нацыянальны камітэт на чале з Раманам Скірмунтам, вырашылі заснаваць Беларускі ўнівэрсытэт і перавесьці ўсю пачатковую адукацыю ў Беларусі на беларускую мову.

Раман Скірмунт
Раман Скірмунт

1932 — галодны бунт у Барысаве, антысавецкі выступ працоўных, які стаў вынікам абвяшчэньня 5 красавіка 1932 году пра зьмяншэньне нормаў на хлеб і зьняцьця з забесьпячэньня дзяцей рабочых і службоўцаў 3-й катэгорыі.

1939 — фашысцкая Італія напала на Альбанію.

1948 — заснаваная Сусьветная арганізацыя аховы здароўя.

1965 Уладзімер Караткевіч напісаў першыя радкі раману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Адбылося гэта ў расейскім Чалябінску, дзе пісьменьнік гасьцяваў у сястры.

1994 — пачатак генацыду ў Руандзе — за 100 дзён забілі больш як 900 тысяч чалавек.

Экспазыцыя фатаздымкаў ахвяраў генацыду ў Руандзе
Экспазыцыя фатаздымкаў ахвяраў генацыду ў Руандзе

1999 — уцякла з-пад хатняга арышту Тамара Віньнікава, былая старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

2010 — Нацыянальны банк Беларусі выпусьціў манэту «Грунвальдзкая бітва. 600 гадоў».


У гэты дзень нарадзіліся

1889Габрыэля Містраль, чылійская паэтка, нобэлеўская ляўрэатка ў літаратуры.

1897 Юрка Лістапад, публіцыст, пэдагог, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 году і антыбальшавіцкага супраціву 1920-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Юрка Лістапад з дачкой Нінай. Другая палова 1920-х гадоў
Юрка Лістапад з дачкой Нінай. Другая палова 1920-х гадоў

1914Кірыла Мазураў, савецкі камуністычны дзяяч, першы сакратар ЦК КПБ у 1956–65 гадах.

1947Валер Славук, беларускі мастак, кніжны графік-ілюстратар.

Хапун. Мастак Валер Славук
Хапун. Мастак Валер Славук

1956 — нарадзіўся Ўладзімер Базан, беларускі мастак і палітык.


У памяці

1614 — памёр Эль Грэка, гішпанскі мастак.

Распрананьне Хрыста, карціна Эль Грэка
Распрананьне Хрыста, карціна Эль Грэка

1860 — памёр Караль Падчашынскi, архітэктар, пераважна віленскі. Аўтар першага падручніка тэорыі архітэктуры.

1910Фэлікс Зянковіч, беларускі навуковец-прыродазнаўца, мэмуарыст, удзельнік паўстаньня 1863–64 гг.

1962Уладзімер Галубовіч, беларускі археоляг.

1973Язэп Дыла, беларускі пісьменьнік і культурны дзяяч.

2006 Кастусь Мысьлівец, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку XXI ст.

Адкрыцьцё надмагільнага помніка Канстанціну Мысьліўцу
Адкрыцьцё надмагільнага помніка Канстанціну Мысьліўцу


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG