Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета ў беларускія ВНУ на бюджэтнае навучаньне прымуць без іспытаў больш за 800 грамадзян Расеі


Навучальная аўдыторыя. Ілюстрацыйнае фота
Навучальная аўдыторыя. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства адукацыі Беларусі зацьвердзіла пастановай рашэньне аб залічэньні сёлета ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны 863 грамадзян Расеі без іспытаў і навучаньні за рахунак дзяржаўнага бюджэту Беларусі.

Тэкст пастановы пакуль не апублікаваны. У афіцыйным паведамленьні ведамства адзначаецца, што гэтае рашэньне датычыць 131 спэцыяльнасьці.

«Вызначаны пералік спэцыяльнасьцяў, профільных іспытаў у форме АДЭ (адзінага дзяржаўнага экзамэну. — РС), здадзенага ў Расеі, і колькасьць месцаў вочнай (дзённай) формы атрыманьня адукацыі за рахунак сродкаў рэспубліканскага бюджэту, на якія могуць быць залічаныя расейскія абітурыенты», — паведамілі ў Міністэрстве адукацыі Беларусі.

Сярод такіх спэцыяльнасьцяў — «спэцыяльная і інклюзіўная адукацыя», «мікра- і нанаэлектроніка», «бесьпілётныя авіяцыйныя комплексы», «штучны інтэлект», «кібэрбясьпека» і іншыя.

У Мінадукацыі дадалі, што расейцам прапануюць 863 бюджэтныя месцы. «Лічба аналягічная прыёму ў 2024 годзе», — падкрэсьлілі ў ведамстве.

Найбольш месцаў — 35 — прадугледжана на спэцыяльнасьць «вэтэрынарная мэдыцына» ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны, яшчэ 20 прадугледжана на спэцыяльнасьць «вытворчасьць прадукцыі расьліннага паходжаньня» ў Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG