Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінулы сакавік стаў найцяплейшым у Беларусі за пасьляваенны пэрыяд поруч з сакавіком 2007 году. Але цяпер пахаладала


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Першы сёлетні вясновы месяц нароўні з сакавіком 2007-га заняў першае месца ў ярархіі фіксацыяў ад самага цёплага да самага халоднага, пачынаючы з 1945 году, паведамілі ў Белгідрамеце.

Сярэдняя ў Беларусі тэмпэратура паветра ў сакавіку склала +5,2°С, што было вышэй за кліматычную норму на 4,4°С. Анамалія распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў асноўным у межах ад 4° да 4,8°С.

Найбольшая станоўчая анамалія (6,7 градуса) адзначалася ў першай дэкадзе сакавіка — такое надвор’е звычайна бывае ў першай дэкадзе красавіка, адзначылі ў Белгідрамеце.

Больш чым у палове дзён сакавіка тэмпэратура паветра перавышала 10 градусаў, у асобныя дні яно прагравалася да 15 градусаў і вышэй.

Максымальнага значэньня (+20,4°) тэмпэратура дасягнула днём 10 сакавіка ў Дарагічыне. За ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў у першай дэкадзе сакавіка тэмпэратура паветра ніколі не падымалася да такіх высокіх значэньняў, падкрэсьлілі ў Белгідрамеце.

Разам з тым начныя тэмпэратуры пераважна былі мінусавымі, у межах ад 1 да 8 градусаў марозу. Мінімальную тэмпэратуру ў сакавіку зафіксавалі на станцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне (–12 градусаў 16 сакавіка).

У Віцебску (5 сакавіка) і ў Жыткавічах (12 сакавіка) прайшлі навальніцы з градам. «Град у сакавіку выключна рэдкая зьява, а ў Віцебску і Жыткавічах ён рэгіструецца ўпершыню», — адзначаюць сыноптыкі.

  • Пасьля цёплага пачатку красавіка ў Беларусь вярнулася зімовае надвор’е зь сьнегападамі і мяцеліцай.
  • На 7 красавіка сыноптыкі абʼявілі аранжавы ўзровень небясьпекі.
  • 6 красавіка складаныя ўмовы надворʼя ў Беларусі сталі прычынай зьнікненьня сьвятла ў больш як 650 паселішчах. Найбольш пацярпелі Менская і Магілёўская вобласьці.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG