Амэрыканская зорка Лэдзі Гага сьпявала па-француску і грала на піяніна падчас выступу на цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў на беразе Сены ў Парыжы.
Па словах прадстаўніка памежнай службы, гаворка ідзе аб судне, прызначанага для разьведкі марскога дна.
У Горадні сілавікі затрымалі мужчыну, які зьняў і апублікаваў у сацсетках відэаролік чаргі, якая ўтварылася каля мясцовай Дзяржаўтаінспэкцыі.
Віцэ-прэзыдэнтка Камала Гарыс паабяцала «не маўчаць» пра пакуты ў Газе падчас вайны паміж Ізраілем і ХАМАС.
Адбылася тэлефонная размова намесьніка кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінэту і кіраўніка «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Паўла Латушкі зь міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім.
У МЗС Нямеччыны самым рашучым чынам асуджаюць афіцыйныя ўлады Беларусі за публікацыю відэа з «інтэрвію» з асуджаным на сьмяротную кару нямецкім грамадзянінам Рыка Крыгерам.
Эўразьвяз у пятніцу паведаміў аб першым пералічэньні даходаў ад замарожаных у ЭЗ расейскіх актываў на патрэбы абароны Ўкраіны. Гаворка ідзе пра 1,5 мільярда эўра.
Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі яшчэ 7 чалавек, зараз іх у Беларусі 1387.
Паводле стану на 26 ліпеня ў Беларусі цяпер сама меней 1387 палітвязьняў, афіцыйна прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць значна большая.
Урад Чарнагорыі працуе над папраўкамі да закону аб іншаземцах, якія дазволяць беларускай дыяспары заставацца ў краіне, нягледзячы на праблемы з дакумэнтамі.
Дзьмітрый Булгакаў стаў шостым военачальнікам, якога ўзялі пад варту.
Былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама і яго жонка Мішэль Абама выказалі падтрымку віцэ-прэзыдэнтцы Камале Гарыс у прэзыдэнцкай заяўцы ЗША ад дэмакратаў. Аб гэтым Абама напісаў у сацыяльных сетках.
У Нямеччыне 25 ліпеня затрымалі двух грамадзян Расеі, якія падазраюцца ва ўдзеле і фінансаваньні групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД), прызнанай тэрарыстычнай у многіх краінах.
Беларуска Вольга ішла на сустрэчу са знаёмым у Варшаве і стала ахвярай ксэнафобскага нападу. На яе напаў паляк, плюнуў у сьпіну і твар, выцяў кулаком у скронь.
Дзяржавы АБСЭ павінны забясьпечыць, каб «экстрадыцыя беларускіх грамадзян у Беларусь адпавядала міжнароднаму праву», усьведамляючы, што праваабаронцы, работнікі СМІ, прадстаўнікі апазыцыі «могуць падвяргацца асаблівым рызыкам», заявіла 25 ліпеня група сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЭ.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
З гэтага аэрадрому расейская авіяцыя абстрэльвала Ўкраіну.
Як інфармуе афіцыйны сайт Міністэрства замежных спраў Польшчы, ляўрэатам прэміі сёлета стаў Павал Латушка, «беларускі апазыцыянэр, намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі».
У схеме было задзейнічана больш за 10 кампаній, зьвязаных з украінскай «VМ-Groupe», а таксама пастаўшчыкі са Славаччыны, Чэхіі і Латвіі.
У Францыі ў дзень цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у выніку падпалаў пашкоджаныя некалькі высакахуткасных чыгуначных ліній.
У выпадку прызнаньня віны падсудным пагражае да 20 гадоў зьняволеньня.
Такую інфармацыю паведаміла крыніца Свабоды.
Апошняе месца ў Henley&Partners займае пашпарт Афганістану. Ягоныя ўласьнікі бязь візы могуць наведаць толькі 26 краін.
Падазраваны Яўгеній Серабракоў выехаў у Турэччыну адразу пасьля здарэньня ў Маскве.
Маналёг асуджанага на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера паказалі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» вечарам 25 ліпеня.
Старшынства Расеі будзе працягвацца да 1 жніўня.
Абмежаваньні не распаўсюджваюцца на транзытныя перавозкі, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі тэрыторыі Беларусі.
Канчаткова яго зацьвердзіць урад краіны.
У дзень пачатку Алімпіяды расказваем, як зьмяніўся беларускі спорт пасьля жніўня 2020 году і што зь ім можа быць далей.
Падзеі 26 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Мінабароны Румыніі паведаміла, што на тэрыторыі краіны знайшлі абломкі расейскага дрона. У NATO асудзілі інцыдэнт, але не пабачылі ў ім прыкметаў наўмыснага нападу на тэрыторыю Альянсу.
Палове беларусаў часам ці ўвесь час не хапае грошай да наступнага заробку, у траціны — выдаткі перавышаюць прыбыткі, сьведчыць апытаньне, праведзенае на замову Нацбанка.
У Беларусі кожнае пятае дзіця мае праблемы зь лішняй вагой, паведаміў намесьнік старшыні Прэзыдыюма НАН Беларусі, доктар біялягічных навук, прафэсар Аляксандар Кільчэўскі падчас круглага стала, прысьвечанага дзіцячаму атлусьценьню, піша БелТА.
Колькасьць сэртыфікаваных гатэляў складае 11% ад агульнай колькасьці сродкаў разьмяшчэньня ў Беларусі, паведаміла начальніца аддзелу сэртыфікацыі паслуг БелДІСС Тацяна Сьмірнова.
Былы прэм'ер-міністар Ірляндыі Міхол Марцін абвінаваціў Беларусь і Расею ў вырабе фальшывай рэклямы крыптавалюты з выкарыстаньнем ягонай выявы.
«Банкі прыпынілі апэрацыі на суму звыш 10 млн рублёў, а праваахоўныя органы — яшчэ на 2,7 млн рублёў», — удакладніў генпракурор Андрэй Швед.
Хуткасьць працы відэахостынгу YouTube на стацыянарных кампутарах расейцаў зьнізіцца на 70% праз тыдзень.
Фонд BySol разам з партнэрамі праводзіць ужо традыцыйную акцыю збору дапамогі для дзяцей беларускіх палітвязьняў напярэдадні навучальнага году. Сем’і палітвязьняў ужо могуць падаць заяўку на атрыманьне дапамогі, а ўсе астатнія — падтрымаць акцыю ахвяраваньнем.
Да ліквідацыі наступстваў урагану на Гомельшчыне актыўна прыцягваюць «хімікаў», тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспэкцыях і не працуе, і тых, хто знаходзіцца ў ЛПП. Таксама іх вырашылі прыцягнуць да ўборкі ўраджаю.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі адказала на пэтыцыю, у якой беларусы прасілі ўнесьці прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту ў нацыянальны каляндар прышчэпак, то бок зрабіць яе бясплатнай для ўсіх.
Нягледзячы на павелічэньне выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг, прыбытак беларускіх прадпрыемстваў зьнізіўся, сьведчыць праведзены «Позiркам» аналіз зьвестак Нацбанку Беларусі.
Віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс 25 ліпеня заявіла, што возьме ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША. Пра гэта Гарыс паведаміла ў сваім афіцыйным акаўнце ў сацыяльнай сетцы Х.
Сацыёлягі адзначаюць, што ў параўнаньні з 2017 годам доля тых, хто хацеў бы аднаўленьня СССР, зьменшылася з 21% да 9%, і з 63% да 78% павялічылася колькасьць тых, хто гэтага ня хоча.
Уладзімір Зяленскі заявіў пра «вельмі няпростую» апэрацыю па затрыманьні 18-гадовага падазраванага.
Беларускі эмігрант Аляксей Гайшун апісаў у кнізе сваю турэмную эпапею. Дэталі ён расказаў Радыё Свабода.
Ва Ўкраіне беларус Артур Гранц пражываў на падставе дазволу на жыхарства, але ў 2021 годзе выехаў з Украіны ў Гішпанію, дзе мае нерухомасьць.
У Беларусі не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі.
Загрузіць яшчэ