Мінабароны Румыніі паведаміла, што на тэрыторыі краіны знайшлі абломкі расейскага дрона. У NATO асудзілі інцыдэнт, але не пабачылі ў ім прыкметаў наўмыснага нападу на тэрыторыю Альянсу.
Палове беларусаў часам ці ўвесь час не хапае грошай да наступнага заробку, у траціны — выдаткі перавышаюць прыбыткі, сьведчыць апытаньне, праведзенае на замову Нацбанка.
У Беларусі кожнае пятае дзіця мае праблемы зь лішняй вагой, паведаміў намесьнік старшыні Прэзыдыюма НАН Беларусі, доктар біялягічных навук, прафэсар Аляксандар Кільчэўскі падчас круглага стала, прысьвечанага дзіцячаму атлусьценьню, піша БелТА.
Колькасьць сэртыфікаваных гатэляў складае 11% ад агульнай колькасьці сродкаў разьмяшчэньня ў Беларусі, паведаміла начальніца аддзелу сэртыфікацыі паслуг БелДІСС Тацяна Сьмірнова.
Былы прэм'ер-міністар Ірляндыі Міхол Марцін абвінаваціў Беларусь і Расею ў вырабе фальшывай рэклямы крыптавалюты з выкарыстаньнем ягонай выявы.
«Банкі прыпынілі апэрацыі на суму звыш 10 млн рублёў, а праваахоўныя органы — яшчэ на 2,7 млн рублёў», — удакладніў генпракурор Андрэй Швед.
Хуткасьць працы відэахостынгу YouTube на стацыянарных кампутарах расейцаў зьнізіцца на 70% праз тыдзень.
Фонд BySol разам з партнэрамі праводзіць ужо традыцыйную акцыю збору дапамогі для дзяцей беларускіх палітвязьняў напярэдадні навучальнага году. Сем’і палітвязьняў ужо могуць падаць заяўку на атрыманьне дапамогі, а ўсе астатнія — падтрымаць акцыю ахвяраваньнем.
Да ліквідацыі наступстваў урагану на Гомельшчыне актыўна прыцягваюць «хімікаў», тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспэкцыях і не працуе, і тых, хто знаходзіцца ў ЛПП. Таксама іх вырашылі прыцягнуць да ўборкі ўраджаю.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі адказала на пэтыцыю, у якой беларусы прасілі ўнесьці прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту ў нацыянальны каляндар прышчэпак, то бок зрабіць яе бясплатнай для ўсіх.
Нягледзячы на павелічэньне выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг, прыбытак беларускіх прадпрыемстваў зьнізіўся, сьведчыць праведзены «Позiркам» аналіз зьвестак Нацбанку Беларусі.
Віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс 25 ліпеня заявіла, што возьме ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША. Пра гэта Гарыс паведаміла ў сваім афіцыйным акаўнце ў сацыяльнай сетцы Х.
Сацыёлягі адзначаюць, што ў параўнаньні з 2017 годам доля тых, хто хацеў бы аднаўленьня СССР, зьменшылася з 21% да 9%, і з 63% да 78% павялічылася колькасьць тых, хто гэтага ня хоча.
Уладзімір Зяленскі заявіў пра «вельмі няпростую» апэрацыю па затрыманьні 18-гадовага падазраванага.
Беларускі эмігрант Аляксей Гайшун апісаў у кнізе сваю турэмную эпапею. Дэталі ён расказаў Радыё Свабода.
Ва Ўкраіне беларус Артур Гранц пражываў на падставе дазволу на жыхарства, але ў 2021 годзе выехаў з Украіны ў Гішпанію, дзе мае нерухомасьць.
У Беларусі не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі.
Падазраванаму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.
«Мы бачым, што рэжым расейскі, беларускі, выкарыстоўвае, уключае і выключае, наплыў нелегальных мігрантаў адпаведна нейкім палітычным інструкцыям. Так сябе не паводзіць добры сусед», — сказаў Радослаў Сікорскі.
Банкам дазволілі не прымаць для абмену некаторыя валюты.
Прапанова тычыцца больш як 3000 студэнтаў.
Улады называюць візыт «працоўным».
У траўні ў Польшчы затрымалі двух грамадзян Беларусі праз падазрэньне ў зьдзяйсьненьні падпалаў на тэрыторыі краіны.
Прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу 24 ліпеня выступіў перад Кангрэсам ЗША ў Вашынгтоне.
Італьянская паліцыя курортнага гораду Езалё, што знаходзіцца на ўзьбярэжжы Вэнэцыянскай затокі ў Адрыятычным моры, затрымала пяць чалавек, у тым ліку беларуса, які быў абвешчаны ў вышук у Беларусі.
Тацяну Францкевіч, маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, і ейную сястру Натальлю Лабацэвіч затрымалі 19 ліпеня ў Ваўкавыску, калі яны прыехалі ў калёнію зь перадачай для Аляксандра.
Мі-28 — ударны верталёт, прызначаны для пошуку і зьнішчэньня бранятэхнікі, інжынэрных умацаваньняў, паветраных цэляў і жывой сілы праціўніка.
Увечары 24 ліпеня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступіў у Авальным кабінэце з заявай аб прычынах свайго рашэньня адмовіцца ад барацьбы за другі прэзыдэнцкі тэрмін.
Палітвязьні, у якіх канчаюцца тэрміны, не заўсёды выходзяць на волю. Часам ім дадаюць яшчэ год нібыта за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі». Разьбіраліся зь юрыстамі, што сабой уяўляе артыкул 411 КК.
Падзеі 25 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Выкіды забруджвальных рэчываў ад прадпрыемстваў у атмасфэру ў Беларусі растуць 4 гады запар, паведамляе сайт беларускіх дасьледаваньняў Thinktanks.by.
24 ліпеня каля віленскага Музэя акупацыяў і барацьбы за свабоду адкрылі выставу постэраў беларускага дызайнэра Артура Вакарава, прысьвечаную вынікам 30-гадовага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі.
24 ліпеня расейскія войскі атакавалі два гарады Харкаўскай вобласьці: Лазавая і Харкаў. Загінулі два чалавекі, яшчэ некалькі атрымалі раненьні.
У ліпені з гомельскай жаночай калёніі № 4 вызваліліся пяць палітзьняволеных жанчын, паведамляе «Гомельская вясна». Чацьвёра зь іх былі асуджаныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, а яшчэ адна — за камэнтар пра свайго палітзьняволенага мужа «экстрэмісцкаму» тэлеканалу.
Амэрыканская плацежная сыстэма Mercury разаслала лісты кліентам шэрагу краін аб спыненьні абслугоўваньня іх рахункаў. У сьпіс краінаў трапіла і Беларусь.
Кітайскія кампаніі экспартавалі высокадакладныя дэталі беларускаму абароннаму падрадчыку «БелОМА Холдынг» нават пасьля таго, як той апынуўся пад заходнімі санкцыямі за дапамогу Расеі ў вайне супраць Украіны.
У турэцкім горадзе Бодрум праваахоўнікі затрымалі падазраванага ў падрыве аўтамабіля ў Маскве. Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Турэччыны. Ведамства называе імя затрыманага — гэта грамадзянін Расеі Яўген Серабракоў.
У Краснадарскім краі Расеі прыпынілі інвэстыцыйны праект па стварэньні зборачнай вытворчасьці беларускіх аўтобусаў і электробусаў.
За гэта пагражае да 30 гадоў турэмнага зьняволеньня.
Выданьне «Медиазона» з дапамогай «Кібэрпартызан» знайшла яшчэ 12 чалавек, якім прызначылі вышэйшую меру пакараньня ў сучаснай Беларусі.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц адмовіўся камэнтаваць магчымы абмен меркаванага афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, прыгаворанага ў Нямеччыне да пажыцьцёвага тэрміну.
У МАРГ заявілі, што ў рамках кампэтэнцыяў спрабавалі дапамагчы гандлёвай сетцы «Востраў чысьціні і смаку» пазьбегнуць банкруцтва, але ня бачаць праблемы з сыходам сеткі зь беларускага рынку.
Кіраўнік ураду Польшчы Дональд Туск зьвязаў зьніжэньне міграцыйнага ціску на мяжы зь Беларусьсю зь нядаўняй адпраўкай на дапамогу ў яе ахове падразьдзяленьняў паліцыі.
Сутнасьць дакумэнту, паводле слоў чыноўнікаў, «не мяняецца, захоўваюцца тыя ж падыходы».
Атаку беларускіх хакераў з 12 да 18 ліпеня зафіксавала ўрадавая каманда рэагаваньня CERT-UA.
Завялі крымінальную справу, яе расьсьледуе Сьледчы камітэт Масквы.
26 ліпеня ён будзе ў Вільні дапамагаць айцу Георгію Рою адпраўляць літургію ў гонар сьвятых Віленскіх мучанікаў у беларускім прыходзе.
Дзяржаўны сакратар ЗША заявіў, што прэзыдэнт Байдэн будзе «інтэнсіўна засяроджвацца» на пытаньнях, зьвязаных з войнамі ў Газе і Ўкраіне, на вонкавай палітыцы да канца свайго прэзыдэнцтва.
Загрузіць яшчэ