Перад Міністэрствам па надзвычайных сытуацый стаіць задача «ў корані памяняць сыстэму апавяшчэньня», заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Дзьмітры Круты 20 ліпеня падчас паездкі ў Магілёўскую вобласьць.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн аб’явіў тыдзень з 21 па 27 ліпеня 2024 году Тыднем паняволеных народаў.
Іван Краўцоў працягне працаваць на пасадзе сакратара Каардынацыйнай рады, паведаміла ўвечары 20 ліпеня прэсавая служба гэтай палітычнай структуры.
Адміністрацыя Злучаных Штатаў упершыню за апошнія тры гады апублікавала абноўленыя дадзеныя аб ядзерным арсэнале ЗША. Даныя прыведзены паводле стану на верасень 2023 году.
Афіцыйныя асобы Славаччыны і Вугоршчыны заявілі аб спыненьні паставак расейскай нафты праз паўднёвую галіну нафтаправоду «Дружба», якая праходзіць праз Гомельскую вобласьць.
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракамэнтаваў сытуацыю з асуджаным у Беларусі за тэрарызм і наёмніцтва да найвышэйшай меры пакараньня грамадзянінам Нямеччыны.
Зьявілася пэтыцыя да прэзыдэнта Польшчы, у якой беларусы просяць адмяніць працэдуру абавязковага апастыляваньня дакумэнтаў аб адукацыі пры пацьверджаньні беларускіх дыплёмаў і атэстатаў у Польшчы.
У Краснадары мясцовыя жыхары выйшлі на пратэст і перакрылі вуліцу краязнаўцы Салаўёва, патрабуючы ад уладаў аднавіць падачу электрычнасьці і вады.
Устаноўлена, што нападнік — выхадзец з Блізкага Усходу; згодна з высновамі польскіх спэцслужбаў, ён усё яшчэ знаходзіцца ў Беларусі.
Прэзыдэнт Ўкраіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што размаўляў з кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і пагадзіўся на асабістую сустрэчу зь ім.
20 ліпеня 2016 году ў Кіеве загінуў журналіст Павал Шарамет. Машына, якой ён кіраваў, узарвалася. Шарамет загінуў на месцы. Злачынства да гэтага часу не раскрытае.
Расейская армія ў ноч на 20 ліпеня атакавала Харкаўскую, Палтаўскую, Сумскую, Чарнігаўскую і Кіеўскую вобласьці Ўкраіны, вынікае з паведамленьня Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
На студэнцкіх пратэстах у Бангладэш загінулі не менш за 105 чалавек, паведамляе са спасылкай на зьвесткі са шпіталяў агенцтва France Press.
Агулам улады Гомельскай вобласьці прынялі 7 072 заявы на выплаты па страхоўках «Белдзяржстраху» за шкоду маёмасьці, пацярпелай ад шквалістага ветру.
Загінулы беларус — 50-гадовы Яўген Фрэдэр. Ён прыехаў у Ізраіль два гады таму і працаваў у гатэлі Тэль-Авіва.
На сайце МАК не пазначана, ці прыняў спартовец запрашэньне, але НАК Беларусі заявіў, што Кадзімагамедаў будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе.
Падзеі 20 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Міністэрства замежных справаў Літвы завяло афіцыйнага ката. Пра гэта паведаміў кіраўнік літоўскага МЗС Габрыелюс Ландсбергіс.
Галоўнакамандуючы сіламі NATO у Эўропе Крыстафэр Каволі заявіў, што пасьля заканчэньня вайны РФ ва Украіне Захад сутыкнецца зь «вельмі-вельмі раззлаванай» Расеяй
Расейскія вайскоўцы нанесьлі ракетны ўдар па жылым раёне Мікалаева, паведаміў мэр гораду Аляксандар Сянкевіч. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі піша, што снарад трапіў па дзіцячай пляцоўцы. Загінулі тры чалавекі, пяцёра атрымалі раненьні.
У былую дэпутатку Ірыну Фарыён стралялі на вуліцы Масарыка ў Львове.
Лукашэнка правёў сёньня сэлектарную нараду, прысьвечаную пераадоленьню наступстваў стыхіі, якая апошнім часам закранула многія рэгіёны Беларусі. Ён параўнаў стыхійнае бедзтва з вайной «толькі без страляніны» і загадаў МУС мабілізаваць на ачыстку наступстваў вязьняў беларускіх турмаў.
Аляксандар Лукашэнка дэманструе міралюбства на адрас Украіны, міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў прапануе дыялёг з Польшчай, афіцыйны Менск уводзіць бязьвізавы рэжым у дачыненьні да грамадзянаў 35 эўрапейскіх дзяржаваў.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, сьмяротны прысуд Рыка Крыгеру вынесьлі ў канцы чэрвеня. Вядома пра гэта стала толькі цяпер
19 ліпеня ў калёніі № 11 у Ваўкавыску затрымалі Тацяну Францкевіч, маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, якая прыехала ў калёнію зь перадачай для сына.
Здабыча літыя можа стаць для Сэрбіі ўваходным білетам у Эўразьвяз. Бялград прыняў стратэгічнае рашэньне аб распрацоўцы найбуйнейшага ў Эўропе радовішча літыя разам зь Нямеччынай і Эўрапейскім зьвязам, а не з Кітаем.
У датычнасьці да фінансавых парушэньняў на тэлеканале «Белсат» падазраюцца 10 менэджараў мэдыя, у тым ліку былая дырэктарка Агнешка Рамашэўска-Гузы і яе экс-намесьнік, цяперашні кіраўнік тэлеканалу Аляксей Дзікавіцкі.
У Менскім абласным судзе з 6 чэрвеня праходзіў суд над грамадзянінам ФРГ Рыка Крыгерам.
Інтэрпол выключыў беларускага рэжысэра і журналіста Андрэя Гнёта з «чырвонага сьпісу» асобаў, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку.
Адміністрацыя Акадэміі навук распрацавала, а Бюро прэзыдыюму НАН увяло ў дзеяньне «Інструкцыю аб парадку канфіскацыі інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкімі матэрыяламі, зь бібліятэчных фондаў бібліятэк НАН Беларусі і падпарадкаваных ёй арганізацый».
Грамадзянін ЗША Эван Гершковіч не прызнаў віны ў расейскім судзе.
Нацыянальная пракуратура Польшчы расьсьледуе крымінальную справу, пацярпелым па якой зьяўляецца намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка.
Аляксандар Лукашэнка 19 ліпеня на сэлектарнай нарадзе зьвярнуўся да беларусаў, што пацярпелі ад урагану, перадае БелТА.
Вайна Расеі супраць Украіны можа быць завершаная за сталом перамоваў, калі Захад акажа ціск на Маскву, мяркуе прэзыдэнт Украіны.
Сьвяты пасад апублікаваў імя новага біскупа для Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм’ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам і прэзыдэнтам Сэрбіі Аляксандрам Вучычам.
У кампутараў Windows з праграмным забеспячэньнем CrowdStrike зьявіліся праблемы, паведамляе Bloomberg. У выніку шэраг найбуйнейшых авіякампаніі мусілі прапыніць палёты, адзначае CNN.
Працягваецца ліквідацыя наступстваў урагану 14 ліпеня. 19 ліпеня ўлады зьнялі рэжым надзвычайнай сытуацыі, абвешчаны 15 ліпеня на Гомельшчыне на час ліквідацый наступстваў ураганнага ветру.
Празь пяць дзён пасьля замаху на яго жыцьцё Дональд Трамп з павязкай на галаве ў чацьвер увечары зьвярнуўся да Нацыянальнага зьезду Рэспубліканскай партыі, каб прыняць прэзыдэнцкую намінацыю сваёй партыі.
З пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЭЗ загінулі 126 чалавек, вынікае са справаздачы, апублікаванай ў польскім выданьні Gazeta Wyborcza.
Аб падачы напружаньня ва ўсе населеныя пункты Гомельскай вобласьці, якая найбольш пацярпела ад урагану 14 ліпеня, паведаміла ў ноч на 19 ліпеня Міністэрства энэргетыкі.
Падзеі 19 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Беларуская чыгунка дапамагла завезьці ў Расею ў абыход санкцыяў каля 90 новых люксавых аўтамабіляў, сьцьвярджае «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі».
Падчас саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці ў Лёндане кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’еркай Латвіі Эвікай Сіліняй.
Улады Банглядэшу адключылі некаторыя паслугі мабільнага інтэрнэту ў краіне, каб паспрабаваць здушыць беспарадкі, у выніку якіх на гэтым тыдні загінулі сама меней 19 чалавек.
Міжнародны алімпійскі камітэт канчаткова зацьвердзіў сьпіс спартоўцаў зь Беларусі і Расеі, якія будуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў нэўтральным статусе, паведамляе dpa.
Загрузіць яшчэ