Беларуская чыгунка дапамагла завезьці ў Расею ў абыход санкцыяў каля 90 новых люксавых аўтамабіляў, сьцьвярджае «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі».
Падчас саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці ў Лёндане кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’еркай Латвіі Эвікай Сіліняй.
Улады Банглядэшу адключылі некаторыя паслугі мабільнага інтэрнэту ў краіне, каб паспрабаваць здушыць беспарадкі, у выніку якіх на гэтым тыдні загінулі сама меней 19 чалавек.
Міжнародны алімпійскі камітэт канчаткова зацьвердзіў сьпіс спартоўцаў зь Беларусі і Расеі, якія будуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў нэўтральным статусе, паведамляе dpa.
Іншаземцы, якія прыедуць у Беларусь, павінны на працягу 10 дзён зарэгістравацца ў падразьдзяленьнях грамадзянства і міграцыі па месцы жыхарства, нагадвае МУС Беларусі.
Раней Украіна спыніла пастаўкі ў Вугоршчыну расейскай нафты праз нафтаправод «Дружба», які ідзе праз беларускую тэрыторыю. Беларусь страціць свае даходы ад транзыту.
Працоўная група ААН заклікала ўлады Беларусі «неадкладна вызваліць Бяляцкага і даць яму права на кампэнсацыю і іншыя рэпарацыі ў адпаведнасьці зь міжнародным правам».
Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Ці навукова гаварыць пра генацыд беларускага народу падчас Другой сусьветнай вайны? І ці варта сьвяткаваць перамогі ў бітвах, якім ужо шмат стагодзьдзяў?
У 2023 годзе Беларусь наведалі 5 мільёнаў 800 тысяч турыстаў, сьцьвярджае афіцыйная статыстыка, пры гэтым больш за 5 мільёнаў — гэта турысты з Расеі. Інакш кажучы, 96% замежных турыстаў у Беларусі — расейцы.
Залева ў Менску 18 ліпеня стала наймацнейшай за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў, вынікае са зьвестак Белгідрамету.
У лістападзе 2023 году толькі 2,6% з тысячы апытаных беларусаў падтрымалі ўключэньне краіны ў склад Расеі, у той час як у 2009-м такіх было 4%, сьведчаць вынікі апытаньняў.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Навастворанае ў траўні незалежнае аб’яднаньне беларускіх гісторыкаў і дасьледчыкаў у выгнаньні — «Беларускі інстытут публічнай гісторыі» — атрымала афіцыйную рэгістрацыю ў Польшчы.
Паводле сайта ААН, генэральны сакратар арганіазцыі выказаў Лукашэнку занепакоенасьць сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі на асабістай сустрэчы зь ім ў Астане.
У Санкт-Пецярбургу ў дачыненьні да музэя сучаснага мастацтва «Эрарта» склалі пратакол аб «дэманстрацыі нацысцкай сымболікі».
Эўрапарлямэнт 18 ліпеня пераабраў Урзулю фон дэр Ляен старшынёй Эўрапейскай камісіі на другі пяцігадовы тэрмін.
Нягледзячы на размовы, што РФ ператварылася ў ваенную эканоміку, дзе на вайсковыя расходы выдзяляецца каля 8% ВУП, яна ня здольная замяніць вялікія страты танкаў, бронетранспартэраў і артылерыі, выцягнуўшы са сховішчаў і аднавіўшы запасы, назапашаныя за савецкім часам, піша выданьне The Economist.
У Беларусі рыхтуецца чарговы завочны палітычна матываваны працэс.
З пачатку году мытныя і падатковыя органы Польшчы распачалі 51 справу супраць кампаній, якія не выконваюць эўрапейскія і нацыянальныя санкцыі ў гандлі зь Беларусьсю і Расеяй, паведамляе тэлекампанія TVP з спасылкай на зьвесткі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА).
Расейскія абстрэлы, сьпёка і рост спажываньня электраэнэргіі ў Эўропе спрычыняюцца да таго, што ва Ўкраіне назіраюцца вялікія перабоі з электрычнасьцю і зьвязаныя зь імі праблемы.
Стаў вядомы дыягназ Паліны Шарэнды-Панасюк.
Раней урады трох Балтыйскіх краін — Латвіі, Літвы і Эстоніі — адзін за адным забаранілі перасячэньне мяжы на аўтамабілях зь беларускай рэгістрацыяй.
Раней стала вядома, што ліквідатар TVP падаў у акруговую пракуратуру Варшавы заяву аб фінансавым злоўжываньні былой дырэктаркай «Белсату» Агнешкай Рамашэўскай-Гузы.
Вада затапіла шэраг сталічных вуліц, была паралізаваная праца 46 маршрутаў грамадзкага транспарту.
Вядомы беларускі музыка, які жыве ў эміграцыі ў Польшчы, пракамэнтаваў сваё затрыманьне і далейшыя падзеі.
Новы брытанскі прэм’ер-міністар Кір Стармэр 18 ліпеня прымае ў Лёндане лідэраў краін Эўрапейскай палітычнай супольнасьці.
Аднаўленчыя работы працягваюцца ў 293 населеных пунктах.
Падзеі 18 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Эстонія ўсьлед за Латвіяй і Літвой забараніла ўезд аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй, вынікае з паведамленьня на сайце МЗС Эстоніі.
12 ліпеня група ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі апублікавала адкрыты зварот да Аляксандра Лукашэнкі. У ім яны віталі «першыя крокі па вызваленьні цяжка хворых палітвязьняў» і заклікалі Лукашэнку правесьці ўсеагульную палітычную амністыю.
Мігранты, які ўпалі пры спробе пералезьці агароджу на польска-беларускай мяжы і такім чынам незаконна трапіць у Польшчу, выйгралі суды супраць Польскай памежнай службы.
17 ліпеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указы аб прызначэньні новага намесьніка міністра абароны і камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга апэратыўнага камандаваньня Ўзброеных сіл.
17 ліпеня самалёт авіякампаніі, які ляцеў з Латвіі ў Косава, быў вымушаны заляцець у паветраную прастору Беларусі з прычыны моцнай буры на мяжы Літвы і Польшчы.
Украіна спыніла пастаўкі ў Вугоршчыну расейскай нафты праз нафтаправод «Дружба». Пра гэта расказаў міністар замежных спраў Вугоршчыны Петэр Сіярта на палях сустрэчы са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым у ААН.
Старшы дасьледчык Цэнтру новых ідэяў Генадзь Коршунаў апублікаваў на сайце цэнтру аналіз апошніх тэндэнцыяў у адносінах Беларусі з суседнімі краінамі ЭЗ.
Адразу тры спартовыя арганізацыі могуць хутка ліквідаваць у Беларусі: Беларускія фэдэрацыі дартса і амэрыканскага футбола, а таксама фізкультурна-спартыўны клюб інвалідаў «Ветразь», піша «Позірк».
Новы склад Эўрапарлямэнту прыняў рэзалюцыю, у якой заклікае працягваць падтрымліваць Украіну і асуджае візыт у Расею прэм’ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана, чыя краіна старшынюе ў ЭЗ.
Паводле стану на 17 ліпеня ў Беларусі цяпер сама меней 1388 палітвязьняў, афіцыйна прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных паводле палітычных матываў можа быць значна большай.
15 ліпеня міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў заявіў, што Беларусь гатовая да дыялёгу, каб разрадзіць абстаноўку на мяжы з Польшчай. Свабода зьвярнулася да МЗС Польшчы па камэнтар наконт гэтай заявы.
Польшча рыхтуе на мяжы зь Беларусьсю маштабную апэрацыю «Бясьпечнае Падляшша». У ёй будуць задзейнічаныя 17 тысяч вайскоўцаў, паведаміў міністар абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш.
Мінуў год пасьля затрыманьня Ігара Карнея.
Асуджаны па палітычных матывах адвакат, аўтар кнігі «Зэкамэрон» Максім Знак увайшоў у шорт-ліст прэміі Цэнтру Вацлава Гавэла.
Згоду на ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму даў Аляксандар Лукашэнка.
Запрацавала новая беларуская краўдфандынгавая плятформа Gronka. Яна будзе падтрымліваць творчыя праекты, у тым ліку ўнутры Беларусі. «Гронка» не бярэ камісіі, удзельнікі каманды працуюць як валянтэры.
У Менскім гарадзкім судзе на 26 ліпеня заплянавалі суд за нібыта «падрыхтоўку тэракту ў Дзень Перамогі пад куратарствам Кіева».
Раней такую забарону з 16 ліпеня ўвяла Латвія.
Загрузіць яшчэ