На ўездах у іх установяць кантрольна-прапускныя пункты, дзе будуць знаходзіцца сілавікі.
Непагадзь абрынулася на Беларусь 14 ліпеня. Яе наступствы працягваюць ліквідаваць ратавальнікі. У прэс-службе Мінпрацы распавялі, хто з пацярпелых можа разьлічваць на атрыманьне аднаразовай дапамогі.
Украіне вядома сама меней пра сем дамоваў, падпісаных беларускімі ўладамі з дзяржаўнымі органамі анэксаванага Крыму, паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.
На 1 ліпеня 2024 году ў сацыяльна небясьпечным становішчы прызналі больш за 23 тысяч дзяцей з 11 тысяч сем’яў.
У Варшаве эвакуявалі 150 чалавек з будынка Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы пасьля таго, як туды зайшоў грамадзянін Беларусі зь небясьпечнымі прадметамі ў сумцы.
Сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах банкаў (тут і далей без уліку міжбанкаўскіх крэдытаў) у першым паўгодзьдзі 2024 году вырасьлі на 0,29 працэнтнага пункту — з 9,63 да 9,92%, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацбанку.
У сьпісе — 16 атлетаў, яны выступяць у 9 відах спорту.
Пра затрыманьне 41-гадовага літоўца, якое адбылося яшчэ 28 чэрвеня, 16 ліпеня паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Паводле Earthsight, пад санкцыі патрапіла фактычна ўся мэбля, акрамя мэдыцынскай.
Чакаюцца шквалісты вецер і навальніцы.
У Беларусі пацярпелі 54 высакавольтныя лініі. Асабліва пацярпеў Мазырскі раён.
У Беларусі штодня адбываюцца затрыманьні і арышты, зьвязаныя з пратэставымі настроямі і выказваньнямі.
Беларускія дэмакратычныя сілы дамовіліся з суседзямі аб тым, што абмежаваньні на ўезд у ЭЗ аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі не закрануць пасажырскі рух.
Электрычнасьць спрабуюць аднаўляць апэратыўна, запэўнівае прэс-служба Міністэрства энэргетыкі.
Судаленка прасіў Макрона выкарыстаць свой аўтарытэт для вызваленьня з турмы ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.
Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведамляе, што ўначы 16 ліпеня дрон-камікадзэ тыпу «Шагед» трэці раз за апошні час зайшоў у паветраную прастору Беларусі.
Беларускія турысты не зарэгістравалі свой маршрут у МНС Расеі.
Апошнія гады Вергеенка працаваў у Фэдэрацыі футболу.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн даручыў Сакрэтнай службе забясьпечыць абарону незалежнаму кандыдату ў прэзыдэнты Робэрту Кенэдзі-малодшаму пасьля інцыдэнту ў Пэнсільваніі, падчас якога быў паранены Дональд Трамп.
Прэм’ер-міністар Беларусі працягвае афіцыйны візыт у Вэнэсуэлу.
Падатковая служба Латвіі паведаміла, што з 16 ліпеня забаронены праезд асобам з зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь транспартнымі сродкамі — легкавымі аўтамабілямі.
Мінулай ноччу ў Мазыры з дапамогай электрагенэратараў пачалі падаваць ваду, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту.
Падзеі 16 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Гэта 39-гадовы сэнатар ад штату Агаё Джэймз Дэйвід Вэнс (Дж. Д. Вэнс).
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў у панядзелак, што мае намер падрыхтаваць усе элемэнты мірнага пляну да лістапада, з тым каб Кіеў мог склікаць другі міжнародны мірны саміт. На ім будуць чакаць прадстаўнікоў Расеі.
Палітвязьня Змітра Дашкевіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе ўжо на гэтым тыдні, паведамілі праваабаронцы «Вясны».
У дзённы час 16 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі максымальная тэмпэратура паветра дасягне +30 — +34°С, па поўдні краіны месцамі да +35°С.
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда аналізуе, чаму афіцыйны Менск адвёў войскі ад украінскай мяжы, адказвае, ці азначаюць некаторыя апошнія падзеі карэкцыю замежнапалітычнага курсу, і распавядае, як Кіеў паставіўся да вызваленьня Менскам украінскіх грамадзянаў.
МЗС Беларусі пацьвердзіла, што латвійскія ўлады прынялі рашэньне забараніць з 00:00 16 ліпеня 2024 году ўезд і імпарт транспартных сродкаў зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
Суд у амэрыканскім штаце Флорыда спыніў крымінальную справу аб неналежным абыходжаньні з сакрэтнымі дакумэнтамі ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Дональда Трампа.
Аб’яднаны пераходны кабінэт пад кіраўніцтвам Сьвятланы Ціханоўскай выступіў з заявай адносна забароны на перасячэньне беларуска-латвійскай мяжы легкавымі аўтамабілямі, зарэгістраванымі ў Беларусі.
Пажылога мужчыну насьмерць прыціснула дрэвам у Сьветлагорску.
У сеткі трапіў відэазапіс, на якім бачна, як агрэсіўная моладзь у ноч з суботы на нядзелю ў Вычулках непадалёк ад мяжы Польшчы зь Беларусьсю нападае на польскіх жаўнераў.
Шумахер апублікаваў у Instagram пост, на якім ён у абдымку з мужчынам любуецца заходам сонца зь яхты. «Самае цудоўнае ў жыцьці — калі ў цябе ёсьць партнэр, зь якім можна падзяліць усё», — напісаў Шумахер пад фота.
Раней «Межыгорʼе» было рэзыдэнцыяй Віктара Януковіча, але пасьля яго ўцёкаў з краіны ў лютым 2014 году тэрыторыя стала нацыянальным паркам і музэем карупцыі
Аб’яднаны пераходны кабінэт на чале са Сьвятланай Ціханоўскай у Варшаве абмеркаваў стратэгію дзеяньняў на 2025 год і падрыхтоўку да канфэрэнцыі «Новая Беларусь». Павал Латушка прэзэнтаваў праект «Плятформы 2025» — пакуль толькі сябрам АПК.
Кніга журналіста Свабоды «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы» складзена зь дзіцячых вершаў, напісаных для ўнукаў у турме, якую ўлады нядаўна закрылі.
Яшчэ раней доступ да сайту заблякавалі ў Расеі.
Азэрбайджан закрыў сваё пасольства ў сталіцы Ірану Тэгеране пасьля таго, як 27 студзеня 2023 году невядомы мужчына ўвайшоў у будынак дыпмісіі і расстраляў начальніка Службы бясьпекі, а таксама параніў двух яе супрацоўнікаў.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У адпаведнасьці з заканадаўствам Эўрапейскага зьвязу і тлумачэньнямі Эўракамісіі, Падатковая служба Латвіі паведаміла, што з 16 ліпеня забаронены праезд асобам з зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь транспартнымі сродкамі — легкавымі аўтамабілямі.
Пасьля чэмпіянату Эўропы ў Нямеччыне завяршыўся і розыгрыш Copa América, які сёлета прымалі ЗША.
Менскі гарадзкі суд 15 ліпеня завочна пачынае разглядаць крымінальную справу ў дачыненьні да былых супрацоўніц парталу Tut.by Вольгі Лойкі, Алены Талкачовай і Кацярыны Ткачэнкі, вынікае з раскладу пасяджэньняў на сайце электроннага судаводзтва.
За ўсю гісторыю былі забітыя чатыры прэзыдэнты ЗША, іншыя станавіліся мішэньню, як і кандыдаты на гэтую пасаду.
Кіраўнік КДБ выступіў у разьвіьцё заяваў Аляксандра Лукашэнкі, які раней загадаў адвесьці беларускія войскі ад мяжы з Украінай.
Колькасьць ахвяр буры на мінулых выходных вырасла да чатырох.
Загрузіць яшчэ