Расейскія СМІ паведамляюць, што МУС Расеі шукае «арганізатараў беларускага экстрэмісцкага фармаваньня „Пагоня“, якое рыхтавала баевікоў», — Вадзіма Пракопʼева і Валера Сахашчыка, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Спэцыялізаваны орган ААН — Міжнародны саюз электрасувязі (ITU) — асудзіў сэрыю інцыдэнтаў, зьвязаных з умяшаньнем Расеі ў працу спадарожнікавых сыстэм эўрапейскіх краін, і заклікаў спыніць гэтае ўмяшаньне, піша Reuters.
Зяць палітыка Зьміцер Антончык паведаміў «Вясьне», што з пачатку траўня ад Кастусёва на волю не дайшло ніводнага ліста — раней такога вялікага перапынку ў перапісцы не было.
Вярхоўны суд ЗША абвясьціў рашэньне па пазове адвакатаў экс-прэзыдэнта Трампа, якія аспрэчвалі крымінальны перасьлед іх кліента ў справе аб беспарадках 6 студзеня 2021-га і іншых справах, сьцьвярджаючы, што ён мае валодаць абсалютным імунітэтам ад перасьледу за любыя дзеяньні на пасадзе прэзыдэнта.
Ультраправая француская партыя «Нацыянальнае аб’яднаньне» (RN) Марын Лё Пэн перамагла ў першым туры парлямэнцкіх выбараў.
Другі Заходні акруговы вайсковы суд у Маскве завочна прыгаварыў украінскага журналіста Дзьмітрыя Гардона да 14 гадоў пазбаўленьня волі, перадае карэспандэнт парталу Sotavision.
Генэральная пракуратура паведаміла пра вынясеньне прысуду адносна 20 удзельнікаў так званага «экстрэмісцкага фармаваньня «Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай».
Прэсавы сакратар Анатоль Глаз пракамэнтаваў новыя санкцыі Эўразьвязу адносна Беларусі.
Апазыцыйны чачэнскі блогер Хасан Халітаў, які жыве за мяжой, заявіў пра выкраданьне ў рэспубліцы ягонага бацькі і двух братоў. Ён баіцца, што кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў можа зладзіць над імі паказальную расправу.
Беларускія ўлады з палітычных матываў перасьледуюць ня толькі грамадзян сваёй краіны, пад рэпрэсіі трапляюць і замежнікі.
З сацсетак стала вядома, што ў латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына» на беларускім баку) мытнікі просяць грамадзян выкідаць цыгарэты, выліваць алькаголь, пыталіся пра наяўнасьць беларускай касмэтыкі, тэкстылю і іншага.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У Службе занятасьці Літвы раней паведамлялі, што найбольшую колькасьць дазволаў на працу ў краіне выдалі грамадзянам Беларусі.
Абсалютны максымум для 30 чэрвеня, які зарэгістравалі больш за 100 гадоў таму, выстаяў.
Раней за забойства ужо асудзілі бацькоў трохгадовага Сямёна Таратуры, у тым ліку маці на 25 гадоў зьняволеньня, а бацьку — на сьмяротнае пакараньне.
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк апісвае, чаго можна чакаць ад таго, што Вугоршчына з 1 ліпеня стала на чале Эўразьвязу.
Па стане на 1 ліпеня ў Беларусі 1413 палітвязьняў прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Адпаведнае рашэньне 30 траўня ўхваліла Эўрапейская рада.
На фота, апублікаваных Дзяржаўнай памежнай службай Украіны, можна пабачыць апорныя пункты памежнікаў, інжынэрныя абарончыя збудаваньні на мяжы зь Беларусьсю.
У асноўным гэта моладзь ва ўзросьце ад 18 да 34 гадоў.
Некалькі вайсковых баз ЗША ў Эўропе прывялі ў павышаную баявую гатоўнасьць з прычыны пагрозы тэрактаў, паведамляе CNN.
«Заўсёды адна і тая схема: замацавацца, узяць тэрыторыю пад акупацыю — вайной, як у нас, або палітычна, або дзьвюма войнамі, як у Чачэніі, па-рознаму», — так прэзыдэнт Украіны ацаніў расейскую палітыку.
Першы тур пазачарговых парлямэнцкіх выбараў у Францыі, як і нядаўнія выбары Эўрапарлямэнт, паказаў перавагу ультраправых.
Вольгу Вялічку абвінавачваюць паводле сямі крымінальных артыкулаў.
Абмеркаваньне гатоўнасьці Джо Байдэна ўдзельнічаць у выбарах пачалося пасьля няўдалых для яго дэбатаў з прэтэндэнтам ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам.
Падзеі 1 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Сёньня ў Францыі адбыўся першы тур выбараў, якія могуць прывесьці да стварэньня першага ультраправага ўраду краіны пасьля нацысцкай акупацыі падчас Другой усясьветнай вайны. Канчатковы вынік выбараў застаецца няясным.
Беларусь будзе гатова прымяніць нестратэгічную ядзерную зброю пры ўзнікненьні пагрозы свайму сувэрэнітэту і незалежнасьці. Пра гэта заявіў начальнік Генэральнага штабу — першы намесьнік міністра абароны Павал Муравейка ў эфіры тэлеканалу АНТ.
Са студзеня па травень у Беларусі зафіксавалі 1,7 тыс. выпадкаў кохліку, паведаміла намесьніца міністра аховы здароўя Сьвятлана Нячай у эфіры тэлеканалу СТВ 30 чэрвеня. Нячай заклікала рабіць прышчэпкі ад кохліку.
Мітрапаліт Відзінскі Данііл у нядзелю абраны новым патрыярхам Баўгарскай праваслаўнай царквы і мітрапалітам Сафійскім. Ягоную кандыдатуру падтрымалі чальцы Патрыяршай выбарчай царкоўнай рады, ён набраў толькі на тры галасы больш, чым мітрапаліт Урацкі Грыгоры
Са студзеня па красавік гэтага году самалёты ваенна-паветраных сіл Вялікай Брытаніі 142 разы сутыкнуліся з праблемамі ў рабоце GPS пры пералётах па Ўсходняй Эўропе, сьцьвярджаецца ў матэрыяле брытанскай газэты The Telegraph.
За тры гадзіны да закрыцьця выбарчых участкаў яўка на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у Францыі склала 59,39% — гэта на 20 працэнтных пунктаў больш, чым на мінулых выбарах у 2022 годзе і найбольш за апошнія амаль 40 гадоў.
Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале Гомельскі абласны выканкам, патлумачыўшы, што гэта робіцца ў рамках вучэньняў сілаў спэцыяльных апэрацый разам з ракетнымі войскамі і артылерыяй.
Суд у Панаме апраўдаў усіх 28 абвінавачаных па справе аб адмываньні грошай у рамках «панамскага архіву», у тым ліку аднаго з заснавальнікаў юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca Юргена Масака, паведамілі ў галоўным упраўленьні па сувязях з грамадзкасьцю судовай улады Панамы.
У выніку ўдару па цэнтры Харкава днём у нядзелю загінуў, паводле папярэдніх зьвестак, адзін чалавек, ёсьць параненыя, сярод іх васьмімесячнае дзіця. Пра гэта паведамілі гарадзкія ўлады.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн запэўніў донараў Дэмакратычнай партыі, што ён усё яшчэ можа перамагчы рэспубліканца Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе пасьля таго, як іх дэбаты ўвечары 27 чэрвеня выклікалі занепакоенасьць наконт кандыдатуры Байдэна.
Асобы і нацыянальнасьць іншаземцаў не раскрываюцца.
Сьледчыя праводзяць праверку па факце гібелі.
У краіне адбываецца першы тур выбараў, якія могуць прывесьці да стварэньня першага ультраправага ўраду краіны пасьля нацысцкай акупацыі падчас Другой усясьветнай вайны.
Рэгіён ужо некалькі гадоў зьяўляецца праблемным, там рэгулярна адбываюцца напады, выкраданьні, трагедыі.
Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай на паседжаньні.
А што вы робіце на лецішчы? Нястомна капáеце і полеце, каб цешыцца ўраджаем? Ці толькі дыхаеце сьвежым паветрам у гамаку над стрыжаным газонам? У кожным разе гэты тэст для вас.
Цяпер грамадзянам Беларусі трэба будзе плаціць за падачу заявы на атрыманьне дазволу.
Падзеі 30 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Расейскія войскі ў суботу, 29 чэрвеня, нанесьлі два ракетныя ўдары па горадзе Вальнянск Запароскай вобласьці, у выніку атакі загінулі сем мірных жыхароў, у тым ліку двое дзяцей, паведаміў кіраўнік Запароскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.
У Чарнігаве на вуліцы Кастуся Каліноўскага ўсталявалі мэмарыяльную дошку ў гонар кіраўніка паўстаньня 1863 году на доме, у які трапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 году падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, паведамляе чарнігаўскі партал 0462.ua.
ЗША перададуць Украіне ўзбраеньне і боепрыпасы на суму 150 мільёнаў даляраў. У новы пакет дапамогі, у прыватнасьці, увойдуць перахопнікі СПА HAWK і артылерыйскія боепрыпасы калібра 155 мілімэтраў. Пра гэта паведамілі два прадстаўнікі Белага дома, перадае Reuters.
Сэктаральныя санкцыі Эўразьвязу сярод іншага прадугледжваюць адключэньне ад SWIFT чарговых беларускіх банкаў, а таксама ліміт для ўсіх грамадзянаў Беларусі на перавод больш за 100 тыс. эўра ў ЭЗ.
Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (САХР) унутраных войскаў МУС, «які стаў легендарным», «будучы прыкладам сапраўднага патрыятызму, мужнасьці і адвагі, і ў далейшым будзе верна служыць краіне і народу», сказаў Лукашэнка, віншуючы былых і цяперашніх байцоў з 25-годдзем утварэньня фарміраваньня.
Загрузіць яшчэ