Сярод выратаваных з мазуту, які выліваецца ў мора з пацярпелых крушэньне ў Чорным моры расейскіх танкераў «Волганафта», птушак выжылі менш за 17%.
У Чорным моры фіксуюць усё новыя ачагі забруджваньня мазутам з расейскіх танкераў, якія пацярпелі крушэньне ў Керчанскім праліве ў сьнежні 2024 году. Плыні разносяць таксычнае паліва ўздоўж усяго Крымскага паўвострава.
2024 год стаў самым гарачым за 175 гадоў мэтэаралягічных назіраньняў, вынікае з аналізу эўрапейскага кліматычнага цэнтру Copernicus.
2024 год стаў самым цёплым за ўсю гісторыю мэтэаралягічных назіраньняў, паведаміла 9 студзеня начальніца аддзелу вывучэньня зьмяненьняў клімату службы мэтэаралягічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду зьвестак Белгідрамету Вольга Бакланава.
Кіеў паабяцаў паставіць вугаль Кішынёву для вырашэньня энэргетычнага крызісу ў самаабвешчаным Прыднястроўі.
Сама меней два чалавекі загінулі ў маштабных лясных пажарах вакол Лос-Анджэлесу. У навакольлях гораду гараць жылыя дамы, эвакуавалі ўжо больш за 32 тысячы чалавек.
7 студзеня ў Беларусі зафіксаваны тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў.
Першыя вялікія выходныя 2025 году ў Беларусі атрымаюцца халоднымі, а на зьмену дажджам прыйдуць завеі, паведамляе Белгідрамэт.
Белгідрамет зрабіў прагноз на тры апошнія дні года. Паводле сыноптыкаў чакаецца дастаткова цёплае надвор’е — да +6 градусаў, аднак месцамі могуць быць слабыя туманы і галалёдзіца.
Сярод сумных і трывожных навінаў сёлета трапляліся і пазытыўныя. Наколькі вы зь імі знаёмыя — праверце сябе.
Заходнеэўрапейскія (звычайныя) вожыкі прызнаныя «патэнцыйна ўразьлівымі», вынікае са справаздачы Сусьветнага фонду дзікай прыроды (WWF) за 2024 год, піша Deutsche Welle.
Пакуль невядома, ці распаўсюджваецца забарона паляваньня на ваўка на тэрыторыю Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка.
Эколягі назвалі сытуацыю надзвычайна трывожнай.
Абодва энэргаблёкі Беларускай АЭС у Астраўцы цяпер не працуюць. Другі энэргаблёк БелАЭС часова адключылі ад сеткі праз рэакцыю аднаго з сэнсараў, паведаміла 19 сьнежня прэс-служба Міністэрства энэргетыкі Беларусі. Першы энэргаблёк 3 сьнежня вывелі ў трэці плянава-папераджальны рамонт.
Сёлета ў сьвеце адбыліся некаторыя істотныя прарывы ў галіне клімату, якія маглі застацца незаўважанымі. Пра некаторыя зь іх расказвае ВВС.
Тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных мэтэаназіраньняў зафіксавалі 16 сьнежня ў Беларусі, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэту.
На захадзе Беларусі 16 сьнежня бушуе непагадзь. Пра наступствы моцнага ветру, які дасягаў хуткасьці 26 м/с, паведамляе ўрадавае агенцтва БЕЛТА.
З 1 студзеня 2025 года ўступаюць у сілу асобныя палажэньні закона «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі», які ў свой час быў распрацаваны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Аматары кавы могуць хутка заўважыць павышэньне цэнаў на іх улюбёны ранішні напой, бо цана кавы на сусьветных рынках дасягнула рэкорднага ўзроўню, паведамляе BBC.
Паводле апублікаванай у панядзелак справаздачы Эўрапейскай кліматычнай службы Copernicus, на Зямлі зафіксавалі другі самы цёплы лістапад за ўсю гісторыю назіраньняў. Ён саступае толькі лістападу 2023 году. Такім чынам, імаверна, 2024 год стане самым сьпякотным годам, паводле навукоўцаў.
Ня толькі людзі, але і жывёлы разумнеюць з узростам, паказваюць новыя навуковыя дасьледаваньні.
Самая пажылая птушка ў сьвеце — 74-гадовая альбатросіха Уіздам — адклала яйка на Гаваях. Аб гэтым піша Associated Press са спасылкай на Службу аховы рыбных рэсурсаў і дзікіх жывёл ЗША.
Такі «плянава-папераджальны» рамонт ужо трэці ў гісторыі атамнай станцыі.
Тарпанападобныя коні спрыяюць расьсяленьню качак і кірляў, дапамагаюць аленям і зубрам лепш харчавацца. Але гэта не нашчадкі тарпанаў, якія жылі на беларускіх землях раней. Імі займаюцца, пакуль папраўдзе мясцовыя пароды выміраюць.
У Беларусі 22 лістапада абвясьцілі жоўты ўзровень небясьпекі.
Адначасова з самітам «Вялікай дваццаткі» ў Баку зараз праходзіць кліматычны саміт COP29.
У Бангладэш абвастрылася эпідэмічная сытуацыя ў сувязі зь ліхаманкай Дэнге. З пачатку года ад яе памерлі больш за 400 чалавек. У бальніцы з такім дыягназам паступілі больш за 78 тысяч чалавек. Гэта наймацнейшая ўспышка ліхаманкі Дэнге за шматлікія гады.
Белгідрамэт папярэдзіў аб пагаршэньні ўмоў надвор’я і галалёду на асобных участках дарог.
У Беларусі ў апошнія тры дні прайшлі штармавыя вятры, якія пашкодзілі будынкі і аўтамабілі. На раніцу панядзелка больш за 200 населеных пунктаў заставалася без сьвятла, паведаміла Міністэрства энэргетыкі.
Два аўстралійскія матэматыкі абверглі старую тэарэму, што калі б ёй далі бясконцую колькасьць часу, малпа, націскаючы клявішы на друкарцы, урэшце напісала б поўны збор твораў Уільяма Шэксьпіра.
Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях папярэджвае, што ўдзень 1 лістапада і ўначы 2 лістапада ў Беларусі чакаецца моцны заходні вецер парывамі 15-20 мэтраў у сэкунду, удзень месцамі 21-24 м/с.
Ва ўсходнім гішпанскім рэгіёне Валенсія загінулі прынамсі 64 чалавекі ў выніку раптоўнай паводкі, якая пачалася пасьля моцных дажджоў 29 кастрычніка.
27 кастрычніка ў краінах Эўразьвязу перавядуць гадзіньнікі на гадзіну назад і пяройдуць такім чынам на зімовы час. У Беларусі цяпер гадзіньнікаў не пераводзяць, але так было не заўжды. Расказваем, чаму ў шэрагу краін пераводзяць стрэлкі і як гэта было ў Беларусі.
З прычыны пацяпленьня клімату лясы, расьліны і глеба ў 2023 годзе амаль не паглыналі вуглякіслы газ, які ўтвараецца ў выніку спальваньня паліва і спрыяе пацяпленьню клімату.
14 кастрычніка другі энэргаблёк Беларускай атамнай электрастанцыі ўключылі ў сетку пасьля завяршэньня першага «плянава-папераджальнага рамонту», паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі Беларусі.
Белгідрамэт папярэдзіў аб моцных дажджах у многіх раёнах краіны і ў Менску.
Жыхары розных гарадоў Беларусі ўвечары 10 кастрычніка заўважылі ў небе незвычайную прыродную зьяву — так званае палярнае зьзяньне.
Ураган Мілтан прайшоў па штаце Флорыда, выклікаўшы тарнада, разбурыўшы дамы і пазбавіўшы электрычнасьці мільёны людзей, і рухаецца далей ва ўсходнім напрамку ў Атлянтычным акіяне.
Пасьля ўрагану «Гэлен» Злучаныя Штаты зазналі чарговую атаку стыхіі.
У апошнія гады Беларусь страчвае пазыцыі ў глябальных экалягічных рэйтынгах, да гэтага вядуць санкцыйны ціск і масавае закрыцьцё ў краіне няўрадавых арганізацыяў.
Выбух — і машына едзе далей. Так на поўдні працуе тэхніка Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях.
Праект заводу ў Пінску рэалізуецца у рамках інвэстпраекту «1 АК-Плястык», які уваходзіць у склад холдынгу 1AK-GROUP. Менавіта гэтая група кампаній займалася будаўніцтвам акумулятарнага заводу ў Берасьці, што выклікала ў горадзе вялікія пратэсты праз пагрозу забруджваньня навакольнага асяродзьдзя.
Верасень 2024 году ў Беларусі стаў самым цёплым за ўвесь пэрыяд інструментальных мэтэаназіраньняў (з 1881 году), паведамляе Белгідрамет.
У асобных раёнах краіны чакаюцца неспрыяльныя мэтэаралягічныя зьявы.
Сьледчыя перадалі справу ў суд.
Праца Беларускай АЭС выглядае «адпаведнай усім узгодненым на міжнародным узроўні стандартам ядзернай бясьпекі», заявіў генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі пасьля візыту на станцыю 1 кастрычніка.
У Гомлі прагназуюць навальніцу.
Пасьля чатырохдзённага перапынку на мэтэастанцыях Беларусі зноў зафіксавалі тэмпэратурныя рэкорды, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных і архіўных даных Белгідрамэту.
Састарэлыя танкеры з так званага ценявога флёту, якія перавозяць расейскую нафту, пагражаюць узьбярэжжу Балтыйскага мора, гаворыцца ў дасьледаваньні Greenpeace.
Загрузіць яшчэ