Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 і 18 красавіка цяпло ў Беларусі перакрыла абсалютныя рэкорды: да +27,8°


Парк імя Горкага ў Менску. Архіўнае фота
Парк імя Горкага ў Менску. Архіўнае фота

Паводле прагнозу сыноптыкаў, днём 18 красавіка ў Беларусі чакаецца да 29 градусаў.

Абсалютныя тэмпэратурныя рэкорды дня перакрытыя ў Беларусі 17 і 18 красавіка, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамету.

17 красавіка ў Дарагічыне на поўдні Берасьцейскай вобласьці паветра прагрэлася да 27,8 градуса цяпла. Ранейшы максымум трымаўся з 1972 году (+26,2° у Жыткавічах).

Да поўдня 18 красавіка ў Езярышчы на поўначы Віцебскай вобласьці тэмпэратура дасягнула 24,6 градуса. Гістарычны максымум у гэты дзень складаў +22,9° (у 2005 годзе на мэтэастанцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне).

Агулам за 17 красавіка па Беларусі зафіксавалі 38 лякальных рэкордаў, у тым ліку ў Берасьці (+27,4° супраць +24,5° у 1956 годзе), Горадні (+26,2° супраць +23,7° у 1956-м), Віцебску (+22,7° супраць +22,5° у 1972-м) і Магілёве (+22,3° супраць +22,2° у 1999-м).

Надвор’е ў красавіку 2025 году ў Беларусі адрозьніваецца крайняй нестабільнасьцю. Так, 3 і 4 красавіка было перапісана 5 рэкордаў цяпла, з 6 па 11 красавіка — 44 рэкорды холаду, 14 і 15 красавіка — 13 рэкордаў цяпла.

19 і 21 красавіка ў Беларусі чакаецца да 26 градусаў, 20 красавіка — да 25 градусаў цяпла.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG