Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ісьляндыі праз вывяржэньне вулькану эвакуавалі насельніцтва і турыстаў з папулярнага месца адпачынку. ФОТА


Вывярджэньне вулькану пачалося раніцай 1 красавіка 2025
Вывярджэньне вулькану пачалося раніцай 1 красавіка 2025

На поўдзень ад сталіцы Ісьляндыі актывізаваліся геалягічныя сыстэмы, якія «спалі» 800 гадоў.

Улады Ісьляндыі эвакуавалі рыбацкае паселішча Грындавік пасьля папярэджаньня мэтэаралягічнай службы аб пачатку вывяржэньня «ў кратэрным шэрагу Сундхнукур» на паўднёвым захадзе краіны.

Як паведаміла агенцтва AFP, першапачаткова паведамлялася, што расколіна зьявілася прыкладна на 700 мэтрах, а праз некалькі гадзін яна расьцягнулася ўжо больш, чым на адзін кілямэтар.

Расплаўленая лава выходзіць з расколіны за цяпліцай на ўскраіне рыбацкай вёскі Грындавік на паўднёвым захадзе Ісьляндыі, 1 красавіка 2025 году
Расплаўленая лава выходзіць з расколіны за цяпліцай на ўскраіне рыбацкай вёскі Грындавік на паўднёвым захадзе Ісьляндыі, 1 красавіка 2025 году

Улады эвакуавалі таксама турыстаў, якія адпачывалі ў спа-цэнтры «Блакітная лягуна». Большасьць з 4 тысяч жыхароў Грындавіка эвакуавалі яшчэ ў канцы 2023 году, калі адбылося першае вывяржэньне. З таго часу амаль усе дамы былі перададзеныя дзяржаве, а большасьць жыхароў зьехалі.

«Мы паўтараем нашы інструкцыі — гэта была просьба да людзей пакінуць небясьпечную зону, але, як было заяўлена, людзі заставаліся там у сямі-васьмі будынках, і гэтыя людзі вырашылі застацца ў горадзе», — сказаў мясцоваму тэлеканалу камісар паліцыі рэгіёну Ўльфар Людвіксан.

У Ісьляндыі 33 дзейныя вульканы — больш, чым у любой іншай эўрапейскай краіне, 1 красавіка 2025
У Ісьляндыі 33 дзейныя вульканы — больш, чым у любой іншай эўрапейскай краіне, 1 красавіка 2025

Вульканы на паўвостраве не вывяргаліся 800 гадоў да сакавіка 2021 году, калі пачаўся пэрыяд падвышанай сэйсьмічнай актыўнасьці. Вульканолягі папярэдзілі, што вульканічная актыўнасьць у рэгіёне ўступіла ў новую эру.

У Ісьляндыі 33 дзейныя вульканы — больш, чым у любой іншай эўрапейскай краіне. Самым буйным за апошні час стала вывяржэньне вулькана Эйяф’ятляёкютль у 2010 годзе. Тады вулькан выкінуў вялізныя аблокі попелу, што на некалькі дзён паралізавала палёты над большай часткай Эўропы і прынесла шматмільярдныя страты.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG