Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі дзень запар у Беларусі абнаўляецца гістарычны рэкорд цяпла


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Чацьвёрты дзень запар на беларускіх мэтэастанцыях абнаўляюцца лякальныя тэмпэратурныя рэкорды, другі дзень запар — абсалютныя гістарычныя максымумы.

Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамету.

28 студзеня ў Берасьці паветра прагрэлася да 11 градусаў вышэй за нуль. Ранейшы экстрэмум трымаўся 42 гады (10,5 градуса 28 студзеня 1983 году ў Высокім). У самім Берасьці лякальны рэкорд быў роўны да гэтага 10,3 градуса (з 1983-га). У Высокім новы максымум — 10,9.

Перапісалі рэкорды ў сталіцы і яшчэ трох абласных цэнтрах. У Менску было 7,7 градуса (7 у 1983-м), Гомлі — 7,3 (7,2 у 1983-м), Магілёве — 6,8 (4,3 у 2016-м), Віцебску — 5,6 (4,1 у 2016-м).

Усяго экстрэмумы абнавіліся на 39 з 48 мэтэастанцый, за якімі вядзецца назіраньне (з даступным архівам), днём раней — на 44, пры гэтым таксама быў перапісаны абсалютны максымум (12,8 градуса ў Пінску супраць 10 градусаў 27 студзеня 1983 году ў Берасьці). З 83 рэкордаў, перакрытых за два дні, 48 адносіліся да 1983 году.

Згодна з прагнозам Белгідрамэту, удзень 29 студзеня чакаецца да 12 градусаў вышэй за нуль пры гістарычным рэкордзе 9,6 (у 2002 годзе ў Берасьці). Уначы 29 студзеня ў Берасьці тэмпэратура падымалася як мінімум да 10,8 градуса.

30 студзеня Белгідрамэт чакае да 12 градусаў (папярэдні прагноз — да 10), 31-га — да 9 (8), 1 лютага — да 6.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG