Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску перакрыты тэмпэратурны рэкорд 1911 году


Панарама Менска. Архіўнае фота
Панарама Менска. Архіўнае фота

З 21 па 23 красавіка ў Беларусі чакаецца да 28 градусаў цяпла. Потым пахаладае.

Тэмпэратурны рэкорд 114-гадовай даўніны перакрыты 20 красавіка ў Менску, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамету.

20 красавіка паветра ў сталіцы Беларусі прагрэлася да 23,7 градуса. Гэта на 1,3 градуса вышэй за ранейшы максымум, зафіксаваны 20 красавіка 1911 году.

Таксама 20 красавіка ў Беларусі пабітыя 7 рэкордаў, якія трымаліся з 1950 году: у Гомлі (25,6 градусаў цяпла супраць 24,6), Магілёве (25,5 супраць 22,3), Васілевічах (26,4 супраць 24,9), Жыткавічах (26,1 супраць 25,1), Мар’інай Горцы (24,9 супраць 23,7), Пінску (24,4 супраць 23,9) і Горках (23,4 супраць 21,5).

У Віцебску экстрэмум дня абнавіўся праз 11 гадоў (23,9 градуса супраць 21,2).

Агулам за 20 красавіка перапісаныя 35 лякальных максымумаў, аднак абсалютны рэкорд дня выстаяў (26,9 градуса ў Брагіне ў 2000 годзе) — да паўтору не хапіла 0,5 градуса.

Белгідрамет прагназуе захаваньне вельмі цёплага надвор’я яшчэ на працягу трох дзён. З 21 па 23 красавіка чакаецца да 28 градусаў цяпла. Потым пахаладае, прагназуюць сыноптыкі. Рэкорд для 21 красавіка трымаецца 75 гадоў (28,2 градуса ў Жыткавічах).

Надвор’е ў гэтым месяцы адрозьніваецца крайняй нестабільнасьцю. 3 і 4 красавіка было перапісана 5 рэкордаў цяпла, з 6 па 11 красавіка — 44 рэкорды холаду, 14, 15 і з 17 па 20 красавіка — 182 рэкорды цяпла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG