24 сакавіка ў многіх раёнах Беларусі і ў сталіцы чакаецца ўзмацненьне паўднёва-ўсходняга ветру парывамі 15-20 м/с.
Паводле сыноптыкаў, умовы надворʼя ў Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасфэрныя франты, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Эўропы. Гэта выкліча воблачнае ветранае надворʼе. Часам будуць ісьці дажджы, ноччу і раніцай па поўначы краіны магчымы мокры сьнег. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ў многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу складзе +1..+7°С, максымальная днём +4..+10°С, на паўднёвым захадзе паветра пасьпее прагрэцца да +15°С. Атмасфэрны ціск будзе падаць.
Форум