Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сёлетні студзень стаў самым цёплым за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў


Птушкі на Нёмане. Архіўнае фота
Птушкі на Нёмане. Архіўнае фота

Уся тэрыторыя Беларусі, за выключэньнем паўночных раёнаў, мела нястачу вільготнасьці.

У Рэспубліканскім цэнтры гідрамэтэаралёгіі, кантролю радыеактыўнага забруджаньня і маніторынгу навакольля (Белгідрамэт) заявілі, што сёлета студзень, які лічыцца самым халодным месяцам году, за ўсе гады мэтэаназіраньняў стаў самым цёплым.

«У 2025 годзе сярэдняя месячная тэмпэратура студзеня была блізкая да сакавіцкай і склала +1,2°С, што вышэй за кліматычную норму на 5,3°С. Такі цёплы студзень за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў адзначаецца ўпершыню. Дагэтуль тэмпэратурны рэкорд належаў студзеню 2020 году зь сярэдняй па краіне тэмпэратурай паветра +1,1°С», — адзначаецца ў паведамленьні Белгідрамэту.

Паводле мэтэаролягаў, станоўчая анамалія тэмпэратуры паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Беларусі ў межах ад 4,5 да 6,1°С.

«Усе тры дэкады месяца былі цёплыя. Самай цёплай была трэцяя дэкада зь сярэднедэкаднай тэмпэратурай на на 8°С вышэй за норму. Тэмпэратуры першай і другой дэкады перавышалі норму на 4,4 і 3,4°С адпаведна», — дадалі яны.

У студзені ў сярэднім па Беларусі выпаў 31 мілімэтар ападкаў, што склала 75% кліматычнай нормы. Уся тэрыторыя краіны, за выключэньнем паўночных раёнаў, мела нястачу вільготнасьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG