Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажары ў Беларусі працягваюцца, гараць тарфянікі ў Асіповіцкім раёне і трава ў пойме Прыпяці


Загараньне сухой расліннасьці на паплавах Прыпяці. 10 сакавіка 2025
Загараньне сухой расліннасьці на паплавах Прыпяці. 10 сакавіка 2025

Паводле МНС Беларусі, з 6:00 9 сакавіка да 6:00 10 сакавіка ў Беларусі зьліквідавана 10 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 2,645 гэктара.

За мінулыя суткі работнікі Палескага лясгасу пры дапамозе сыстэмы дыстанцыйнага назіраньня выявілі пяць выпадкаў загараньня сухой расліннасьці на заліўных землях Прыпяці, паведамілі ў Мінлясгасе. Ачагі ўзгараньяў атрымался апэратыўна лякалізаваць і ліквідаваць.

Каля вёскі Краі (Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласьці) працягваюць тушыць тарфяны пажар, вынікае з апэратыўнай зводкі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, піша Позірк.

«Для ліквідацыі пажару задзейнічана 13 адзінак тэхнікі і 40 чалавек, з іх 10 адзінак тэхнікі і 35 работнікаў МНС, — адзначае ведамства. — Тушэньне ўскладняецца цяжкапраходнымі ўчасткамі мясцовасьці, адсутнасьцю натуральнай вільготнасьці і вялікай глыбінёй заляганьня торфу. Пажар лякалізаваны, па стане на 06:00 10.03.2025 плошча пажару складае 0,2 га».

Паводле МНС, з 6:00 9 сакавіка да 6:00 10 сакавіка ў Беларусі зьліквідавана 10 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 2,645 гэктара. Акрамя таго, за гэты ж час патушана 245 пажараў травы і хмызьняку (39,711 га) і 18 лясных пажараў (13,461 га).

Больш за ўсё лясных пажараў ліквідавана ў Берасьцейскай вобласьці — 9; у Гомельскай — 4, Менскай — 3, Горадзенскай — 2.

«У сувязі з ростам колькасьці загараньняў у прыродных экасыстэмах Брагінскае, Ельскае, Жыткавіцкае, Лельчыцкае, Мазырскае і Петрыкаўскае зьвёны Гомельскай тэрытарыяльнай падсыстэмы ДСНС, на падставе распараджэньняў адпаведных райвыканкамаў, знаходзяцца ў рэжыме павышанай гатоўнасьці функцыянаваньня», — заяўляе МНС.

9 сакавіка міністэрства таксама заявіла пра ліквідацыю 17 лясных пажараў.

Забароны на наведваньне лясоў уведзеныя ў 18 раёнах Беларусі, паведаміла БелТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забароны ўведзены ў Баранавіцкім, Бярозаўскім, Берасьцейскім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Янаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім, Столінскім раёнах Берасьцейшчыны, а таксама ў Веткаўскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельшчыны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG