Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За апошнія пяць дзён у Беларусі абноўлена 129 тэмпэратурных рэкордаў


Каля Кастрычніцкай плошчы ў Менску, архіўнае фота
Каля Кастрычніцкай плошчы ў Менску, архіўнае фота

129 тэмпэратурных рэкордаў перапісана на беларускіх мэтэастанцыях за апошнія пяць дзён, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэту.

25 студзеня зафіксаваны адзін рэкорд, 26 студзеня — тры, 27 студзеня — 44, 28-га — 39, 29-га — 42 (на 48 станцыях, за якімі вядзецца назіраньне).

Тры дні запар, 27–29 студзеня, абнаўляліся абсалютныя максымумы за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных мэтэаназіраньняў (з 1881 году):

  • 27 студзеня — 12,8 градуса цяпла ў Пінску (папярэдні рэкорд — 10 градусаў у 1983 годзе ў Берасьці),
  • 28 студзеня — 11 градусаў цяпла ў Берасьці (ранейшы рэкорд — 10,5 градуса ў 1983-м у Высокім),
  • 29 студзеня — 10,9 градуса вышэй за нуль у Берасьці (9,6 градуса ў 2002-м там жа).

Так, напрыклад, у Менску рэкорды перапісваюцца трэці дзень запар. 29 студзеня паветра ў сталіцы прагрэлася да 6,8 градуса (было 5,5 у 2002 годзе).

Абнавіліся экстрэмумы і ў астатніх абласных цэнтрах: 29 студзеня паветра ў Горадні прагрэлася да 8,5 градуса (7,8 у 1983 годзе), Гомлі — 7,3 градуса (6,3 у 2002-м), Магілёве — 6,7 градуса (3,9 у 2002-м), Віцебску — 6,6 градуса (3,9 у 2016 годзе).

У Мар’інай Горцы на 1 градус перавышаны рэкорд дня, які трымаўся з 1906 году (7 градусаў цяпла супраць 6).

Згодна з прагнозам Белгідрамета, днём 30 студзеня чакаецца да 12 градусаў вышэй за нуль пры гістарычным рэкордзе 9,7 (у 2002 годзе ў Высокім), 31 студзеня — да 10 градусаў цяпла. Потым пахаладае: днём 1 лютага — не вышэй за плюс 5 градусаў, 2 лютага — да 2 градусаў вышэй за нуль.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG