Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 студзеня тэмпэратурныя рэкорды абнавіліся на ўсіх мэтэастанцыях Беларусі, у Жлобіне — новы максымум месяца


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Шосты дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпэратурныя рэкорды. Але ў лютым пахаладае.

30 студзеня гістарычныя максымумы дня абноўленыя на ўсіх мэтэастанцыях Беларусі, а ў Жлобіне перапісалі рэкорд студзеня, пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэту.

Абсалютны максымум дня, які пратрымаўся 23 гады, перавышаны на 2,6 градуса: у Пінску паветра прагрэлася да 12,3 градуса вышэй за нуль (было 9,7 у 2002 годзе ў Высокім).

У Менску рэкорды абнаўляюцца чацьвёрты дзень запар. 30 студзеня ранейшы максымум перавышаны амаль на 5 градусаў (9,2 супраць 4,3 у 2018 годзе).

У Берасьці чора было 11,5 (8,8 у 2002 годзе), Горадні — 10 (6,8 у 2018-м), Гомлі — 8,8 (5,5 у 1983-м), Магілёве — 8,6 (3,7 у 2016-м), Віцебску — 6,7 (4,9 у 2016-м).

Новы рэкорд студзеня зарэгістраваны ў Жлобіне — 10,1 градуса (было 10 градусаў 10 студзеня 2007 году і 11 студзеня 2005-га).

Згодна з прагнозам Белгідрамета, днём 31 студзеня чакаецца да 10 градусаў вышэй за нуль пры гістарычным рэкордзе 9,5 (у 2002 годзе ў Берасьці).

Затым у Беларусі пахаладае: днём 1 лютага чакаецца не вышэй за плюс 5, 2-га — да плюс 2.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG