Пра гэта сьведчыць праведзены агенцтвам «Позірк» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных даных Белгідрамэту.
19 красавіка ў Полацку паветра прагрэлася да 25,8 градуса вышэй за нуль. Ранейшы максымум дня трымаўся з 2000 году (25,5 градуса ў Берасьці).
Для 17 красавіка новы экстрэмум складае цяпер 27,8 градуса — зафіксаваны ў Драгічыне (было 26,2 у Жыткавічах у 1972 годзе), для 18 красавіка — 28,2 (у Берасьці; было 22,9 на мэтэастанцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне).
Агулам мінулым днём перапісана 33 лякальныя тэмпэратурныя максымумы, у тым ліку ў Менску і трох абласных цэнтрах, а ў Мар’інай Горцы паў рэкорд 91-гадовай даўніны.
У сталіцы тэмпература паднялася да 24,7 градуса (было 21,3 у 1999 годзе), у Гомлі — да 24,9 (22,4 у 2014-м), Віцебску — таксама да 24,9 (22,7 у 1999-м), Магілёве — да 24,8 (22,5 у 1999-м), Мар’інай Горцы — да 24,9 (23,1 у 1934-м).
Астатнія рэкорды 19 красавіка па рэгіёнах:
Віцебская вобласьць: Езярышча — 25,6 (23,2 у 1999-м), Сянно — 25,5 (22,5 у 1999-м), Лепель — 25,4 (23 у 1999-м), Верхнядзьвінск і Шаркоўшчына — 25,3 (22,3 у 1999-м), Лынтупы — 25 (19,8 у 2000-м), Бярэзінскі запаведнік — 25 (22,5 у 1999-м), Докшыцы — 24,5 (22,6 у 1999-м), Ворша — 24,1 (22 у 1999-м).
Гомельская вобласьць: Жлобін — 25,2 (23,3 у 2013-м), Акцябрскі — 25,2 (23,9 у 2013-м), Брагін — 24,6 (23,4 у 2000-м), Васілевічы — 24,6 (23,5 у 2000-м).
Горадзенская вобласьць: Ашмяны — 23 (20,7 у 2000-м).
Менская вобласьць: Беразіно — 24,9 (23,9 у 1999-м), Нарач — 24,8 (20,7 у 2000-м), Барысаў — 24,7 (22,7 у 1999-м), Вялейка — 23,7 (21,2 у 2000-м), Стоўпцы — 23,7 (23,2 у 1999-м), Валожын — 23,5 (21,2 у 2014-м), Слуцак — 23,4 (22,6 у 2000-м).
Магілёўская вобласьць: Бабруйск — 25,3 (23,2 у 2013-м), Касьцюковічы — 25,2 (22,5 у 2013-м), Клічаў — 24,8 (23 у 2013-м), Амсьціслаў — 24,3 (21,8 у 2013-м), Слаўгарад — 24 (21,8 у 2013-м), Горкі — 23,4 (21,5 у 1999-м).
У Берасьцейскай вобласьці было халадней і без рэкордаў.
У найбліжэйшыя дні Белгідрамет прагназуе захаваньне анамальна цёплага надвор’я. 20 красавіка да 26 градусаў (рэкорд дня — 26,9 у Брагіне ў 2000 годзе), 21-23 красавіка — да 28.
Надвор’е ў гэтым месяцы адрозьніваецца крайняй нестабільнасьцю. 3 і 4 красавіка было перапісана 5 рэкордаў цяпла, з 6 па 11 красавіка — 44 рэкорды холаду, 14, 15 і з 17 па 19 красавіка — 147 рэкордаў цяпла.
Форум